Перакуль
рака ў Койданаўскім і Стаўпецкім раёнах Менскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пераку́ль (Перака́тка) — рака ў Беларусі, левы прыток Сулы (басэйн Нёману). Цячэ ў Койданаўскім і Стаўпецкім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 24 км. Плошча вадазбору 88 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4%[1].
Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Перакуль | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Ціскаўшчыны |
Вусьце | Сула |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 24 км |
Плошча басэйну | 88 км² |
Нахіл воднай паверхні | 3,4% |
Закрыць
На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Рубяжэвічы.
Пачынаецца на ўсход ад в. Ціскаўшчыны, цячэ на паўднёва-заходняй ускраіне Менскага ўзвышша, упадае ў Сулу на паўднёвым ўсходзе ад в. Рудні Стаўпецкага раёну[2].