From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўлю́к Багры́м (14 лістапада [ст. ст. 2 лістапада] 1812, вёска Крошын, цяпер у Баранавіцкім раёне — 1891) — беларускі сялянскі паэт.
Паўлюк Багрым лац. Paŭluk Bahrym | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 14 лістапада 1812 |
Памёр | 1891 |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Подпіс | |
Паўлюк Багрым нарадзіўся ў вёсцы Крошын Наваградзкага павету Гарадзенскай губэрні (цяпер Баранавіцкі раён), паэт. Вучыўся ў пачатковай парафіяльнай школе, фундатарам якой быў ксёндз В. Магнушэўскі. Пазнаёміўся з вальнадумнай паэзіяй; пачаў пісаць сам. У сувязі зь сялянскімі хваляваньнямі 1828 году ў Крошыне і за распаўсюджаньне верша «Бунт хлопаў» (варыянт «Рабункаў мужыкоў» Я. Баршчэўскага) прыцягваўся да сьледзтва.
Багрым, як і яго бацька, быў кавалём. У гэтым рамястве дасягнуў мастацкіх вяршыняў, пра што сьведчыць зробленая ім мэталічная каваная жырандоль, якая і сёньня захоўваецца ў Крошынскім касьцёле. Пахаваны на мясцовых могілках. У 1985 годзе ў Крошыне адкрыты музэй народнага мастацтва і рамёстваў імя Паўлюка Багрыма.
Ад літаратурнай спадчыны паэта захаваўся толькі адзін верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…», які стаў хрэстаматыйным для беларускай літаратуры. Гэты верш паэт напісаў, верагодна, калі быў падлеткам. Упершыню яго апублікаваў у сваіх успамінах наваградзкі адвакат І. Яцкоўскі[1].
На думку Рамуальда Зямкевіча (і Максіма Гарэцкага) Багрыму належала й аўтарства ананімнага верша антыпрыгоннага духу «Гутарка Данілы са Сьцяпанам».
Дасьледчык беларускай гісторыі Ігар Запрудзкі даказвае, што верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…» быў напісаны Юльянам Ляскоўскім. Такім чынам, магчыма што Паўлюк Багрым — літаратурная містыфікацыя[2].
Караль Жураўскі зьбіраў успаміны й дакумэнты пра паэта, зрабіў фотакопіі адпаведных дакумэнтаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.