From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспубліка Паўднёвая Асэтыя (па-асэтынску: Республикæ Хуссар Ирыстон, па-грузінску: სამხრეთი ოსეთი ці Samkhreti Oseti, па-расейску: Южная Осетия) — часткова прызнаная дзяржава ў паўночна-заходняй частцы Каўказу. Мяжуе на поўначы з Расеяй, зь іншых бакоў — з Грузіяй, выхаду да Сусьветнага акіяну ня мае. Былая Паўднёва-Асэтынская аўтаномная вобласьць ГССР. Незалежнасьць абвешчаная 20 верасьня 1990 Радай народных дэпутатаў Паўднёва-Асэтынскай аўтаномнай вобласьці Грузіі.
Паўднёвая Асэтыя Хуссар Ирыстон Южная Осетия სამხრეთი ოსეთი | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Уарзон Ирыстон!» | |||||
Афіцыйная мова | асэтынская, расейская, грузінская | ||||
Сталіца | Цхінвалі | ||||
Найбуйнейшы горад | Цхінвалі | ||||
Форма кіраваньня | Рэспубліка | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
3900 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2007) • шчыльнасьць |
53 532[1] 18/км² | ||||
Валюта | Расейскі рубель | ||||
Часавы пас | UTC+3 |
З часу абвяшчэньня незалежнасьці Грузіі ў 1991 годзе яе ўрад патрабаваў вываду расейскага войска з краіны, аднак з 14 жніўня 1992 году расейскае войска знаходзіцца ў Паўднёвай Асэтыі паводле міратворчага мандату ад СНД.
Сталіца — горад Цхінвал (грузінскі варыянт — Цхінвалі). Фактычную незалежнасьць здабыла пасьля грузіна-паўднёва-асэтынскага канфлікту 1992 году, аднак да жніўня 2008 году Грузіяй кантраляваліся значныя часткі Паўднёвай Асэтыі — Ленінгорскі раён, вёскі зь пераважна грузінскім насельніцтвам у іншых раёнах. У выніку канфлікту ў жніўні 2008 году Рэспубліка Паўночная Асэтыя (РПА) усталявала поўны кантроль над сваёй тэрыторыяй.
З краінаў-сябраў ААН прызнаная толькі Расеяй, Нікарагуа, Вэнэсуэлай і Науру пасьля вайны ў жніўні 2008 году.
У Канстытуцыі Грузіі завецца як «былая Паўднёва-Асэтынская аўтаномная вобласьць», у шэрагу іншых дакумэнтаў — як «Цхінвальскі рэгіён».
Аб важнасьці захаваньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Паўднёвай Асэтыі — Цхінвальскага рэгіёну гаворыцца ў Канцэпцыі АБСЭ па мірным урэгуляваньні грузіна-асэтынскага канфлікту ад 1995 году: «Нараўне з тэрытарыяльнай цэласнасьцю Грузіі, АБСЭ прызнае і тэрытарыяльную цэласнасьць Паўднёвай Асэтыі ў межах былой Паўднёва-Асэтынскай аўтаномнай вобласьці».
Тапонім «Паўднёвая Асэтыя», нараўне зь іншымі тэрмінамі — «горная Асэтыя», «нагорная паласа Паўднёвай Асэтыі», «паўднёвыя, або карталінскія, асэтыны» і г. д., упершыню быў выкарыстаны расейскай ваеннай, а затым грамадзянскай адміністрацыяй яшчэ ў пачатку XIX стагодзьдзя. Гэты тэрмін меў зборны характар і разумеў паўднёвыя горныя раёны гісторыка-геаграфічных абласьцёў Картлі, Рачы і Імэрэці, дзе пражывала пераважна асэтынскае насельніцтва.
Трансфармацыя тэрміну «Паўднёвая Асэтыя» ў азначэньні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўтварэньня з пэўнымі адміністрацыйнымі межамі пачынаецца з 1922 году, калі была ўтворана Паўднёва-Асэтынская аўтаномная вобласьць Грузінскай ССР.
У апошні час грузінскія ўлады заяўляюць аб намеры аднавіць аўтаномію гэтага рэгіёну, працягваючы выкарыстоўваць у афіцыйных дакумэнтах і выступах назоў «Цхінвальскі рэгіён», уведзены ва ўжываньне ў якасьці кампрамісу прэзыдэнтам Шэварнадзэ; раней уведзенае ва ўжытак прэзыдэнтам Зьвіядам Гамсахурдзія назоў «Самачабла» (па прозьвішчы грузінскіх князёў Мачабелі, якія некалі валодалі часткай тэрыторыі былой аўтаномнай вобласьці) не карыстаецца папулярнасьцю сярод асэтынаў рэгіёна, аднак працягвае выкарыстоўвацца ў грузінскай прэсе.
Паўднёвая Асэтыя падзяляецца на пяць адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак:
Насельніцтва Паўднёвай Асэтыі складаецца з асэтынаў, грузін і некаторых іншых этнічных груп, пры гэтым асэтынскія і грузінскія населеныя пункты перамяшаныя адзін з адным. Шматлікія асэтынскія сем’і пакінулі рэгіён у выніку ўзброенага канфлікту пачатку 1990-х гадоў, знайшоўшы сховішча на расейскай тэрыторыі, у асноўным у Паўночнай Асэтыі-Аланіі.
Цяпер большасьць асэтыны, ёсьць сёлы з грузінскім насельніцтвам (Тамарашэні ды іншыя).
Па выніках Усесаюзнага перапісу насельніцтва СССР 1989 году колькасьць насельніцтва Паўднёвай Асэтыі склала 98 527. Насельніцтва гораду Цхінвалі складала 39 800 чалавек.
З 15 па 30 кастрычніка 2015 року ў рэспубліцы прайшоў першы ўсеагульны перапіс гасельніцтва, якая ахапіла больш за 51 тысячы грамадзянаў (у тым ліку каля 30 тысячаў у Цхінвале і больш за 7 тысячаў чалавек у Цхінвальскам раёне)[2][3]. Па канчатковых выніках гэтага перапісу колькасьць насельніцтва РПА склада 53 532 чалавека, у тым ліку 30 432 чалавека ў Цхінвале[1].
1926 | 1939 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2008[4] | 2015 | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Асэтыны | 60,351 (69.1%) | 72,266 (68.1%) | 63,698 (65.8%) | 66,073 (66.5%) | 65,077 (66.4%) | 65,233 (66.2%) | 46,289 (64.3%) | 48 146 (89,9 %) |
Грузіны | 23,538 (26.9%) | 27,525 (25.9%) | 26,584 (27.5%) | 28,125 (28.3%) | 28,187 (28.8%) | 28,544 (28.9%) | 18,000 (25.0%) | 3 966 (7,4 %) |
Расейцы | 157 (0.2%) | 2,111 (2.0%) | 2,380 (2.5%) | 1,574 (1.6%) | 2,046 (2.1%) | 2128 (2.1%) | 2,016 (2.8%) | 610 (1,1 %) |
Армяне | 1,374 (1.6%) | 1,537 (1.4%) | 1,555 (1.6%) | 1,254 (1.3%) | 953 (1.0%) | 984 (1.0%) | 871 (1.21%) | 378 (0,7 %) |
Габрэі | 1,739 (2.0%) | 1,979 (1.9%) | 1,723 (1.8%) | 1,485 (1.5%) | 654 (0.7%) | 396 (0,4%) | 648 (0.9%) | |
іншыя нацыянальнасьці | 216 (0.2%) | 700 (0.7%) | 867 (0.9%) | 910 (0.9%) | 1,071 (1.1%) | 1,243 (1.2%) | 4,176 (5.8%) | 432 (0,8 %) |
Разам | 87,375 | 106,118 | 96,807 | 99,421 | 97,988 | 99,000 | 72,000 | 53 532 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.