Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дыярэ́я, таксама ля́ксы (ад грэц. δια + ρέω — «праз» + «цекчы»; разм. «панос») — абязводжваньне(en) і страта соляў праз шматразовае вадзяністае спаражненьне(en). Вядзе да зьнясіленьня і малакроўя. Уяўляе сьмяротную пагрозу праз парушэньне водна-салявога абмену і водна-электралітнага(be) балянсу, што ўплывае на працу сэрца і цэнтральнай нэрвовай сыстэмы.
Узьнікненьне хваробы прадухіляюць праз мыцьцё рук перад ядой і пасьля наведваньня прыбіральні, ужыцьцё толькі гатаванай і бутыляванай пітной вады замест вады з крана, мыцьцё садавіны і гародніны, пазьбяганьне прыёму сапсаванай ежы, ужыцьцё толькі зваранай і ачышчанай ежы.
Хваробу выклікае заражэньне кішэчніка бактэрыяй і вірусам, дысбактэрыёз(en), брудныя рукі пасьля наведваньня прыбіральні і перад прыгатаваньнем ежы, ужыцьцё пераважна грубай расьліннай ежы, харчовая алергія, атручаньне, нэўроз, хваляваньне і страх.
Хвароба выяўляецца праз частае вадкае спаражненьне, боль у жываце, мэтэарызм, млоснасьць(en) і ваніты[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.