From Wikipedia, the free encyclopedia
Пала́цава-па́ркавы ко́мплекс Агі́нскіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва пачатку XIX стагодзьдзя ў вёсцы Залесьсе Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Палацава-паркавы комплекс | |
Сядзіба Агінскіх | |
Агульны выгляд палацу | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Залесьсе |
Каардынаты | 54°25′8.82″ пн. ш. 26°31′20.18″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Аўтар праекту | Міхал Шульц |
Заснавальнік | Міхал Клеафас Агінскі |
Дата заснаваньня | пачатак XIX стагодзьдзя |
Будынкі: палац • капліца • афіцына • парк • гаспадарчыя пабудовы | |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Сядзіба Агінскіх | |
Сядзіба Агінскіх на Вікісховішчы |
У першай палове XVIII стагодзьдзя гэтую маёмасьць набыў віцебскі ваявода Марцыян Міхал Агінскі (1672—1750), потым яна належала ягонаму сыну, троцкаму ваяводзе Тадэвушу Францішку (1712—1783)[1]. Пасьля сьмерці Тадэвуша Залесьсе атрымаў адзін зь яго двух сыноў — Францішак Ксавэры (1742—1814), граф і апошні кухмістар літоўскі[2].
У гэтыя часы ягоная сядзіба складалася з драўлянага палацу (пабудаваны ў 1-й палове XVIII стагодзьдзя), перад галоўным фасадам якога (з боку става) быў гаспадарчы двор. Каля става — драўляны млын, бровар, далей фальварак з гаспадарчымі пабудовамі, сад і агарод[3]. Другі дваровы фасад палаца выходзіў у рэгулярны «Італьянскі парк» — чатырохкутнік (310 на 140 мэтраў), абсаджаны ліпавымі алеямі, у якім былі квадраты з кустоў агрэсту, чырвоных і чорных парэчак і садовыя дрэвы — грушы і яблыні. Да сядзібы Залесьсе тады належалі:
Не меўшы сям’і, перад сваім ад’ездам у Маладэчна Францішак Ксавэры пакінуў Залесьсе ў спадчыну свайму пляменьніку Міхалу Клеафасу Агінскаму, які 28 красавіка 1802 году выехаў сюды з Санкт-Пецярбургу на сталае жыхарства з падпісаным царскімі ўладамі ўказам:
…апреля 15 числа за собственноручным Его Величества подписанием… Литовский кухмистр князь Ксаверий Огинский, владея знатным именем в Минской и Литовской губерниях, по крайней его слабости здоровья и старости лет, управлять оным сам собой не в состоянии, … происходят разные упущения и безпорядки, … крестьяне остаются бяз должного призора… Повелеваем означенное имение отдать от него в управление подскарбия графа Михайла Огинского, яко законнаго насьледника перваго, с тем… дабы доходы с имения собираемые, в полне достовляемые были кухмистру князю Огинскому до самой его смерти…[4] | ||
Па сваім прыезьдзе ў Залесьсе Міхал Клеафас распачаў будаўніцтва новага, мураванага палацу для сваёй сям’і. Праект палацу быў зроблены прафэсарам архітэктуры Віленскага ўнівэрсытэту Міхалам Шульцам. Пасьля ягонай сьмерці будаўніцтвам кіраваў віленскі архітэктар Юзаф Пусэ. У 1815 року будаўніцтва было завершана[4]. Палац меў незвычайную форму: ён складаўся з двух розных па вышыні й даўжыні флігеляў, разьмешчаных пад прамым вуглом адно да аднаго. Галоўнае крыло мела даўжыню 50 м, а бакавое з аранжарэяй — 160 м. Галоўны корпус будынка складаўся з трохпавярховых сэгмэнтаў і аднапавярховых зьвязкаў паміж імі. Па ўсёй даўжыні цэнтральнага сэгмэнта збудаваны чатырохкалонны тасканскі портык. Дах гэтай часткі меў форму трохпрыступкавай піраміды, увенчанай абеліскам з гадзіньнікам, што надавала ёй характар не жылога дома, а храма. З боку парку да асноўнага сэгмэнта прымыкала вялікая тэраса. Злучнікі мелі пяць восяў, а дзьве бакавыя двухпавярховыя альтанкі будаваліся на квадратным пляне пад шатровым дахам.
Агінскі заклаў ангельскі парк у стылі рамантызму, які ўтрымліваў зьвярынец і так званы «прагулачны зьвярынец» са сьцежкамі, масткамі праз раку Бабрынку і пабудаванымі, мураванымі грэка-рымскай і кітайскай альтанкамі (першая звалася «альтанка Амеліі»). Таксама ў гонар нараджэньня Амеліі 10 ліпеня 1803 року была закладзеная алея таполяў.
У 1811 з Парыжу сюды прыяжджае італійскі музыка і кампазытар Джузэпэ Паліяні, які на працягу 11 гадоў жыў у Залесьсі і выкладаў музыку дзецям Агінскага[4]. Пасьля сьмерці Міхала Клеафаса Агінскага ў Залесьсі жыў яго сын ад другога шлюбу Ірэнэвш Клеафас Агінскі (1808—1863). Абодва сыны Ірэнэвуша: Багдан Міхал (1848—1909) і Міхал Мікалай (1849—1902) памерлі бязьдзетнымі, і пасьля іх сьмерці маёнтак перайшоў у рукі сваякоў па кудзелі: галоўным чынам Залускіх і Скаржэўскіх. У другой палове ХІХ стагодзьдзя занядбаны палац прыходзіў у запусьценьне, пакуль значны ўклад у выратаваньне палаца й парку не зрабіла яго апошняя ўладальніца Марыя Жэброўская. Пасьля рэканструкцыі яна арганізавала ў палацы летнік. Другую сусьветную вайну й савецкія часы. Таксама да нашых дзён захавалася ліпавая алея, якая вядзе да палаца, некаторыя фрагмэнты парку ў ангельскім стылі й паўкруглая альтанка ў стылі рамантызму. Залесьсе было парцэлявана, а ў 1927 г. астатнюю зямлю, памерам каля 100 га, набыла сям’я Жэброўскіх, якія і былі апошнімі ўладальнікамі Залесься[5][6].
Ансамбль былога палацу Агінскіх цяпер уключае ўласна палац, капліцу, афіцыну, парк і гаспадарчыя пабудовы. Вядуцца работы па рэстаўрацыі і аднаўленьні комплексу.
Сядзіба XVIII ст. складалася з палаца, невялікага парку, гаспадарчага двара і пладовага саду. Палац уяўляў аднапавярховы прастакутны ў пляне з чатырма алькежамі па кутах драўляны будынак, накрыты высокім вальмавым дахам. Цэнтральная частка дому была выдзеленая двухпавярховым аб’ёмам. З боку галоўнага фасаду знаходзіўся парадны ганак, з боку дваровага — галерэя. У доме былі жылыя пакоі, спальні, капліца, кабінэт, вялікая заля. З аднаго боку побач з домам знаходзіўся парк у выглядзе зялёнага партэру, абкружанага алеямі, з другога — двухпавярховая драўляная брама вяла ў гаспадарчы двор, па пэрымэтры якога разьмяшчаліся кухня, двухпавярховы сьвіран, лядоўня. На тэрыторыі сядзібы знаходзіўся стаў з млынам, за ім — гаспадарчыя пабудовы і сад.
Новы палацава-паркавы ансамбль быў узьведзены паводле праекту дойліда М. Шульца з удзелам дойліда І. Пусэ й садоўніка Пеўзьнера. Палац уяўляў сабою адна—двухпавярховы мураваны Г-падобны будынак. Галоўны прастакутны ў пляне корпус мае сымэтрычна-восевую кампазыцыю з двухпавярховымі бакавымі павільёнамі і цэнтральнай мансардавай часткай, вылучанай чатырохкалённым дарычным портыкам і вежачкай з гадзіньнікам, якая мела завяршэньне ў выглядзе кулі з гадзіньнікавым звонам[7]. Першапачатковая пляніроўка не захавалася. У інтэр’еры вэстыбюлю зьберагліся арнамэнтальны фрэскавы росьпіс і кафляныя грубкі. Заходняе крыло галоўнага фасаду завяршалася двухпавярховым павільёнам, да якога прымыкалі дзьве аранжарэі.
Фасад першай быў расчлянёны паўкалёнамі і высокімі арачнымі вокнамі. Другая аранжарэя, г. зв. «амэрыканская», разьмяшчалася пэрпэндыкулярна першай і мела на адным з фасадаў суцэльныя нахіленыя вокны. Паміж аранжарэямі ўтвараўся невялікі сад. Каля става быў узьведзены новы двухпавярховы млын, які злучаўся з аранжарэяй драўлянай агароджай на мураваных слупох (не захаваўся, аднаўляецца).
Побач з палацамі была ўзьведзеная васьмігранная капліца з шатровым дахам і драўлянай вежачкай. Інтэр’еры капліцы былі багата аздоблены жывапісам.
Таксама каля палацу знаходзіўся прагулачны зьвярынец з дарожкамі, абсаджанымі дрэвамі і кветнікамі. У зьвярынцы знаходзіліся дзьве альтанкі — мураваная паўкруглая з чатырохкалённым портыкам, высокімі шклянымі дзьвярыма і авальнымі вокнамі ўверсе галоўнага фасаду (адноўленая) і мураваная круглая двухпавярховая «кітайская» з драўляным бельведэрам і завяршэньнем у выглядзе трох кветак (плянуецца яе аднаўленьне).
Палац вядомы па малюнках Леанарда Ходзькі (з 1822 г.) і Напалеона Орды (каля 1877 г.).
Пэйзажны парк у рамантычным стылі быў разьбіты на абалонах ракі, за прагулачным зьвярынцам. За ракой знаходзіўся абкружаны магутнай драўлянай агароджай зьвярынец зь дзікімі зьвярмі. Парк вакол палаца займаў плошчу каля 20 га. Левы бок парку быў старэйшы й меў рэгулярны характар, а правы бок, створаны ў часы Міхаіла Клеафаса, меў характар рамантычнага саду. У аранжарэі й батанічным садзе расьлі рэдкія паўднёвыя расьліны, у тым ліку: абрыкосавыя й фігавыя дрэвы. Сярод шматлікіх павільёнаў быў і кітайскі. Пра гэта пісаў Аляксандар Ходзька ў сваім вершы «Залесьсе»: Усё тут кітайскае, нічога не наша. Толькі верхнія тарцы герба Агінскіх. Кітайская альтанка не перажыла Першую сусьветную вайну, але захаваўся адзін з грэцкіх храмаў, руіны якога стаяць і сёньня. Захаваўся таксама вялікі валун, на якім Міхал Клеафас загадаў зрабіць надпіс: Памяці Касьцюшкі, іншы захаваны валун прысьвечаны памяці настаўніка, першага гувэрнэра Агінскага Міхала Клеафаса — Жуана Ралея. Парк быў значна пашкоджаны ў гады Першай сусьветнай вайны
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.