Пак (спадарожнік Урана)
спадарожнік Урана / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пак — адзін з унутраных спадарожнікаў плянэты Ўран. Адкрыты на здымках, атрыманых зь міжплянэтнага апарату «Вояджэр-2» 30 сьнежня 1985 року. Названы ў гонар постаці з п’есы Шэксьпіра «Сон у летнюю ноч». Таксама Пак зьяўляўся адным з духаў у кельцкай міталёгіі і ангельскім фальклёры, дэманізаваным пасьля хрысьціянізацыі.
Гісторыя адкрыцьця | |
---|---|
Першаадкрывальнік | Стывэн Сынот, Вояджэр-2 |
Дата адкрыцьця | 30 сьнежня 1985 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Сярэдні радыюс | 81 км |
Эксцэнтрысытэт | 0,00012 |
Арбітальны пэрыяд | 0,7618 дня |
Нахіл арбіты | 0,31921° (да экватару Ўрана) |
Фізычныя характарыстыкі | |
Дыямэтар | 162 км |
Плошча паверхні | 82 400 км² |
Маса | 2,9 × 1018 кг |
Шчыльнасьць | 1,3 г/см³ |
Паскарэньне вольнага падзеньня | 0,028 м/с² |
Пэрыяд звароту вакол сваёй восі | Сынхранізаваны з арбітальным пэрыядам |
Нахіл восевага кручэньня | |
Альбеда | 0,11 |
Тэмпэратура паверхні | 64 К (−209 °С) |
Атмасфэра | адсутнічае |
Пак мае амаль сфэрычную форму і ўяўляе сабой аб’ект памерам 162 кілямэтры, што ставіць яго на шостае месца сярод спадарожнікаў Урана пасьля пяці галоўных. Ён мае цёмную, моцна кратэраваную паверхню. Спэктральныя аналізы паказваюць наяўнасьць на Паку вадзянога льду.[1] На паверхні Паку маецца тры кратэры, якія атрымалі ўласныя імёны (Богль, Буц ды Лёб), найбольшы зь іх мае 45 кілямэтраў упоперак.[2]
Імаверна, Пак утвораны з сумесі вадзянога льду зь цёмным рэчывам, падобным да таго, што ўтварае колы Ўрану.[3] Наяўнасьць на Паку кратэраў са сьветлымі промнямі кажа на карысьць таго, што гэты спадарожнік ня мае ўнутранага падзелу.[2]