From Wikipedia, the free encyclopedia
Павал Алегавіч Лойка (12 ліпеня 1958, Слонім — 22 кастрычніка 2010[1]) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1984). Сын пісьменьніка Алега Лойкі.
Павал Лойка | |
Дата нараджэньня | 12 ліпеня 1958 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 22 кастрычніка 2010 (52 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларуская перспектыва[d] |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] (1984) |
Навуковы кіраўнік | Васіль Мялешка |
Бацька | Алег Лойка |
Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1980[2]). З 1983 году супрацоўнік, у 1990—2000 гадох — загаднік аддзелу гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагодзьдзяў Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. Адначасна з 1994 году загаднік катэдры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Выкладаў гісторыю Беларусі ў Беларускім гуманітарным ліцэі. Дасьледаваў праблемы дзяржаўна-палітычнага разьвіцьця Вялікага Княства Літоўскага ў XVI ст., аграрную гісторыю Беларусі XVI—XVIII стагодзьдзяў.
Друкаваўся з 1982 году ў Беларусі, Расеі, Польшчы, Нямеччыне. Адзін з аўтараў, рэдактараў і складальнікаў школьных падручнікаў, навуковых зборнікаў і манаграфіяў па гісторыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.