латвійская ўзнагарода From Wikipedia, the free encyclopedia
О́рдэн Віестура (па-латыску: Viestura ordenis) — латвійская дзяржаўная ўзнагарода, заснаваная ў 1938 року да гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці дзяржавы. Узноўленая ў 2004 року пасьля аднаўленьня незалежнасьці ад СССР. Названая ў гонар сярэднявечнага караля Земгаліі Вестарда.
Ордэн Віестура | ||
| ||
| ||
| ||
Арыгінальная назва | па-латыску: Viestura ordenis | |
---|---|---|
Дэвіз |
Confortamini et pugnate (Дужэй і змагайся) | |
Краіна | Латвія | |
Тып | 5-клясны ордэн з трыма ганаровымі мэдалямі. Вайсковы — зь мечамі, цывільны — без. | |
Каму ўручаецца | цывільным і вайсковым асобам | |
Падставы ўзнагароджаньня | заслугі на службе ва ўзброеных сілах; ахова і ўмацаваньне дзяржаўнай бясьпекі і грамадзкага парадку; абарона дзяржаўных граніцаў. | |
Статыстыка | ||
Дата заснаваньня | 11 жніўня 1938 (86 гадоў таму) | |
Чарговасьць | ||
Старэйшая ўзнагарода | Ордэн Трох зорак | |
Малодшая ўзнагарода | Крыж Прызнаньня |
Ордэн уручаецца грамадзянам краіны за заслугі ў галіне навучаньня, разьвіцьця і ўмацаваньня латвійскіх узброеных сілаў, а таксама ўмацаваньня і трыманьня напагатове сыстэмы нацыянальнай бясьпекі і аховы дзяржаўных граніцаў, а таксама абуджэньня патрыятычнай сьвядомасьці і падрыхтоўкі грамадзянаў да службы на абароне народу і айчыны. Можа таксама ўручацца за надзвычайныя міжнародныя заслугі кіраўнікам замежных дзяржаваў, сябраў загранічных дэлегацыяў і дыпляматам.
Ордэн уручаецца з такімі клясамі:
Ордэн мае яшчэ тры мэдалі, якія могуць уручацца цывільным ці вайсковым асобам:
1-ы кляс зь мечамі | 1-ы кляс | 1-ы кляс зь мечамі, дамы | 1-ы кляс, дамы |
---|---|---|---|
2-і кляс зь мечамі | 2-і кляс | 2-і кляс зь мечамі, дамы | 2-і кляс, дамы |
3-і кляс зь мечамі | 3-і кляс зь мечамі | 3-і кляс зь мечамі, дамы | 3-і кляс, дамы |
4-ы кляс | 5-ы кляс | ||
Ордэн Віестура быў устаноўлены рашэньнем Рады Міністраў Латвіі 12 ліпеня 1938 року з нагоды XX гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці, зацьверджаны ўказам прэзыдэнта краіны 11 жніўня 1938 року.
Першае ўзнагароджаньне адбылося 17 лістапада 1938[1]. 13 чэрвеня 1940 адбылося апошняе ўручэньне перад акупацыяй дзяржавы Савецкім Саюзам, які скасаваў гэты ордэн. Адноўлены ў постсавецкай Латвіі толькі ў 2004 року.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.