Нідэрля́ндцы, часам галя́ндцы (па-нідэрляндзку: Nederlanders) — карэннае насельніцтва Нідэрляндаў. Агульная колькасьць ад 25 да 28 мільёнаў чалавек. У Нідэрляндах пражывае 13 186 600 чал. Частка нідэрляндцаў жыве таксама ў ЗША, Канадзе й іншых краінах. Мова — нідэрляндзкая, германскае групы індаэўрапейскае моўнае сям’і, асабліва блізкая да нямецкай. Паводле мовы, традыцыяў, побыту гэтыя народы вельмі блізкія. Рэлігія — пратэстантызм рознага кшталту, каталіцызм, агнастыцызм. Пісьменнасьць на лацінскай аснове.

Хуткія факты Агульная колькасьць, Рэгіёны пражываньня ...
Нідэрляндцы
Nederlanders
Thumb
1 рад: Эразм РатэрдамскіВільгельм АранскіЁган ван ОльдэнбарнэвэльтМорыц АранскіПіт Пітэрсан Гейн
2 рад: Гуга ГроцыйФрэдэрык Генрых АранскіЯн ЛеэвагтэрРэмбрантМіхаіл дэ Адрыянсзан Руйтэр
3 рад: Ян дэ ВітБэнэдыкт СьпінозаКрыстыян ГюйгэнсВільгельм III АранскіАнтані ван Левэнгук
4 рад: Ізабэль дэ Шар’ерЁган Рудольф ТорбэкеЭдуард Доўвэс ДэкерВінцэнт ван ГогЯн Дыдэрык Ван-дэр-Ваальс
5 рад: Гэндрык Антоон ЛёрэнцАлета ЯкабсВільгельмінаВілем ДрээсЁган Кройф
Агульная колькасьць ад 25 да 28 мільёнаў
Рэгіёны пражываньня

Нідэрлянды Нідэрлянды:
13 186 600[1]
ЗША ЗША:
5 087 191[2]
Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка ПАР:
прыкл. 5,000,000[3]
Канада Канада:
923,310[4]
Бразылія Бразылія:
прыкл. 850,000[5]
Аўстралія Аўстралія:
прыкл. 270,000[6]
Нямеччына Нямеччына:
прыкл. 164,000 зь іх 41,000 у памежным рэгіёне[7]
Сурынам Сурынам:
прыкл. 151,000[8]
Бэльгія Бэльгія:
121 489, зь іх 59,000 у памежным рэгіёне[9]
Новая Зэляндыя Новая Зэляндыя:
прыкл. 100,000[10]
Францыя Францыя:
прыкл. 83,000[11]
Шры-Ланка Шры-Ланка:
40,000[12]
Вялікабрытанія Вялікабрытанія:
40,000[11]
Данія Данія:
прыкл. 26,000[13]
Гішпанія Гішпанія:
прыкл. 20,000[13]
Швайцарыя Швайцарыя:
16,143[14]

Ірляндыя Ірляндыя:
4,292[15]
Мовы нідэрляндзкая
Рэлігіі Пераважна Пратэстанцтва, каталіцызм значна менш агнастыцызм. Значна распаўсюджаны атэізм[16][17].
Блізкія этнасы немцы, ангельцы, фрызы, флямандцы
Закрыць

Мова

Размаўляюць пераважна на галяндзкай (нідэрляндзкай) мове, што зьяўляецца стандартызаванай формай ніжнефранскіх дыялектаў гістарычнае правінцыі Галяндыя (паўночны захад Нідэрляндаў), на поўдзень ад якой распаўсюджаныя іншыя ніжнефранскія дыялекты, якія структурна могуць уяўляць сабою асобныя мовы (брабанцкія, лімбурскія дыялекты). Тым ня менш, галяндцы, якія пражываюць пасярод гістарычных арэалаў дадзеных дыялектаў (то бок, Фляндрыя, паўночны захад Францыі), выкарыстоўваюць літаратурную галяндзкую. Пісьмовасьць на лацінскай аснове, якая мае даўнюю літаратурную традыцыю. Асаблівае становішча займаюць афрыкаанс (маўленьне нашчадкаў галяндзкіх калянізатараў Паўднёвай Афрыкі) і крэалізаваныя формы маўленьня на Шры-Ланцы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.