Налібоцкая пушча
першабытны лес у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Налібоцкая пушча, або Налібоцкія лясы — найвялікшы лясны масіў у Беларусі, разьмешчаны ў басэйне правых прытокаў рэчак Нёман, Бярэзіна і Вуса да Ашмянскіх градаў на поўначы і Менскага ўзвышша на ўсходзе. Плошча 140 тыс. га.
Назва пушчы паходзіць ад разьмешчанага ў ёй мястэчка Налібакі. На тэрыторыі пушчы ляндшафтавы заказьнік дзяржаўнага значэньня Налібоцкі.