непрызнаная дзяржава на Паўднёвым Каўказе From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспу́бліка Арца́х (па-армянску: Արցախի Հանրապետություն), раней Наго́рна-Караба́ская Рэспу́бліка (арм. Լեռնային Ղարաբաղի Հանրապետություն — Лернаін Гарабахі Ханрапэтуцюн) — непрызнаная дзяржава на Паўднёвым Каўказе
Арцах Արցախի Հանրապետություն Арцахі Ханрапэтуцюн | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Азат у анках Арцах» | |||||
Афіцыйная мова |
| ||||
Сталіца | Сьцяпанакерт | ||||
Найбуйнейшы горад | Сьцяпанакерт | ||||
Форма кіраваньня | унітарная прэзыдэнцкая рэспубліка Араік Аруцюнян Артур Таўмасян | ||||
Насельніцтва • агульнае (2021) |
191-е месца ў сьвеце 120 000 | ||||
Этнічны склад | армяне | ||||
Канфэсійны склад | хрысьціяне | ||||
СУП • агульны (2019) • на душу насельніцтва |
Сьпіс краінаў паводле СУП 713 млн $ 4803 $ | ||||
Валюта |
| ||||
Часавы пас | AMT (UTC+4) | ||||
Незалежнасьць Рэфэрэндум |
10 сьнежня 1991 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .am, .հայ | ||||
Тэлефонны код | +374 47 |
Паводле шэрагу рэзалюцыяў Рады Бясьпекі ААН лічыцца часткай тэрыторыі Азэрбайджану, акупаванай Армэніяй[1][2][3][4]. Займае тэрыторыю колішняй Нагорна-Карабаскай аўтаномнай вобласьці з сталіцай у Стэпанакерце.
Анкляў на тэрыторыі Азэрбайджану за 270 км на захад ад Баку. Адзіны шлях да Армэніі — Лачынскі калідор шырынёй 5 км, які знаходзіцца пад кантролем расейскіх міратворцаў.
99,7% насельніцтва — армяне. За савецкім часам — аўтаномная вобласьць у складзе Азэрбайджанскай ССР. Пасьля распаду СССР армянскае насельніцтва тэрыторыі 10 сьнежня 1991 году абвясьціла незалежнасьць ад Азэрбайджану і стварэньне Нагорна-Карабаскай Рэспублікі уключна з тэрыторыяй Шаўмянскага раёну. У выніку пачалася вайна ў Нагорным Карабаху (1991—1994). Сутычкі працягваліся і пазьней, а ў 2020 выліліся ў новую вайну. Краіна не прызнаная ніводнай дзяржавай-удзельніцай ААН.
Арцах — прэзыдэнцкая рэспубліка дэмакратыя з аднапалатным парлямэнтам.
28 верасьня 2023 году прэзыдэнт Арцаху Самвел Шахрамян падпісаў Указ аб спыненьні існаваньня дзяржавы да 1 студзеня 2024 году. Да гэтай даты распускаліся дзяржаўныя ўстановы ведамаснага падпарадкаваньня[5].
Агульная плошча рэгіёну (Нагорна-Карабаскай вобласьці ў АзССР) складае 4400 км². Сталіца Сьцяпанакерт разьмешчана ў цэнтры рэгіёну. Гістарычны цэнтар Шуша (па-азэрбайджанску: Şuşa), былая сталіца Карабаскага ханства, знаходзіцца за 10 км на поўдзень ад Сьцяпанакерту, на дарозе, якая злучае Нагорны Карабах з Армэніяй. Мардакерт — адміністратыўны цэнтар паўночнага Карабаху, Гадрут — паўднёвага Карабаху, Мартуні — усходняга Карабаху. Аскеран разьмешчаны на паўночным усходзе ад Сьцяпанакерту.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.