беларускі палітык, дыплямат From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаі́л Міха́йлавіч Хвасто́ў (нар. 27 чэрвеня 1949 году ў вёсцы Казлоўшчына ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці) — беларускі палітык і дыплямат.
Міхаіл Хвастоў лац. Michaił Chvastoŭ | |
Міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
27 лістапада 2000 — 21 сакавіка 2003 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі |
Папярэднік: | Урал Латыпаў |
Наступнік: | Сяргей Мартынаў |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амэрыкі | |
21 сакавіка 2003 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Валер Цапкала |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
27 чэрвеня 1949 (75 гадоў) Казлоўшчына, Пастаўскі раён, Віцебская вобласьць |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў і БДУ[1]. 8 жніўня 1994 году і 21 студзеня 1997 году быў прызначаны намесьнікам міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь[2][3].
З 1 кастрычніка 1997 году да 11 жніўня 2000 году быў Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Канадзе[4][5]. Пасьля павароту з Канады каротка быў памочнікам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. 27 лістапада 2000 году прызначаны быў намесьнікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь і міністрам замежных справаў Рэспублікі Беларусь[6].
24 верасьня 2001 году быў зноў прызначаны міністрам замежных справаў Рэспублікі Беларусь[7]. 21 сакавіка 2003 году быў адстаўлены з пасады міністра й адначасова прызначаны амбасадарам у Злучаных Штатах Амэрыкі й Мэксыцы па сумяшчальніцтве[8].
4 чэрвеня 2009 году быў прызначаны Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры аддзеле Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў і іншых міжнародных арганізацыях у Жэнэве[9].
24 чэрвеня 1999 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.