From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаі́л Па́ўлавіч Ке́нька (нар. 8 лютага 1947 в. Верацеі, Пастаўскі раён) — беларускі літаратуразнавец, перакладчык. Кандыдат філялягічных навук (1983).
Міхаіл Кенька | |
Міхаі́л Па́ўлавіч Ке́нька | |
На выставе «Юзэф Крашэўскі ў люстэрку гісторыі». 15 траўня 2012 | |
Род дзейнасьці | журналіст, выкладчык, перакладчык |
---|---|
Дата нараджэньня | 8 лютага 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэньня | вёска Верацеі, Пастаўскі раён, Віцебская вобласьць |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратуразнаўца, перакладнік |
Месца працы | |
Закончыў Магілёўскі пэдагагічны інстытут (1969). Працаваў журналістам, настаўнікам. 3 1973 — асьпірант, з 1976 — навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры імя Я. Купалы АН Беларусі, з 1983 — намесьнік галоўнага рэдактара выдавецтва «Юнацтва», з 1988 — дацэнт катэдры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1988 прыняты ў Саюз пісьменьнікаў СССР.
Друкуецца з 1974. Дасьледуе сучасную беларускую прозу і паэзію, тэорыю і практыку мастацкіх перакладаў, творчасьць беларускіх пісьменьнікаў.
Аўтар кніг па літаратуразнаўстве: «Майстэрства Аркадзя Куляшова — перакладчыка» (1983), «Міхась Лынькоў: Летапіс жыцця і творчасці» (1987).
Пераклаў з польскай мовы раман «Крыжакі» Генрыка Сянкевіча, аповесьці Язэпа Крашэўскага, апавяданьні С. Гродзенскай, з чэскай — «Клапзубава каманда» Э. Баса, апавяданьні І. Кліма і інш.
Міхаіл Кенька — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.