Міхаіл (арханёл)
арханёл / From Wikipedia, the free encyclopedia
Арханёл Міхаіл, Архістратыг Міхаіл (па-габрэйску: מִיכָאֵל, Міхаэ́ль — «Хто як Бог?»; па-старажытнагрэцку: Αρχάγγελος Μιχαήλ) — паводле Бібліі, адзін зь сямі самых вышэйшых анёлаў, якія служаць Богу й зьяўляюцца выканаўцамі Яго волі. У «Апакаліпсісе» Яна Багаслова ён падаецца абаронцам хрысьціянаў і тым, хто зрынуў зь неба цмока зь яго початам.
У выданьнях Ф. Скарыны сюжэт змаганьня Міхаіла Архістратыга зь нячысьцікамі адлюстраваны ў гравюры, якая зьмешчаная на адваротнай старонцы тытульнага аркуша «Библии рускай».[1]