Цмок
міталягічная істота / From Wikipedia, the free encyclopedia
Цмок — істота з казак і паданьняў народаў сьвету. Гэта зьмеепадобная істота вялікіх памераў, якая, паводле паданьняў, сілкуецца людзьмі, мае некалькі галоў, можа лётаць і ўмее выдыхаць полымя са сваёй пашчы, валодае чароўнымі здольнасьцямі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Цмок (неадназначнасьць).
Цмок | |
Цмок. Малюнак з энцыкляпэдыі Б. Хмялеўскага «Новыя Атэны» | |
Тып | мітычная істота зь міталёгіі розных народаў сьвету |
---|---|
Dragons ў Вікісховішчы |
Паданьні й міты пра цмокаў ёсьць практычна ва ўсіх народаў сьвету. У культуры Далёкага Ўсходу цмок часьцей за ўсё ахоўнік прыроды, увасабленьне яе добрых якасьцяў. У заходняй традыцыі цмок — у асноўным носьбіт зла, алегорыя вайны, разбуральнай сілы прыроды, дэманічных сілаў.
У працэсе гістарычнай эвалюцыі ў мітах, загаворах і казках ператварыўся ў варожы народу вобраз крылатай пачвары, якая выкрадае жанчын, бярэ паборы людзьмі, разбурае гарады. Цмок — галоўны вораг героя-волата (напр. Кацігарошак), які змагаецца зь ім, перамагае й вызваляе царскую дачку (сястру). Для ўсходне-славянскіх казак, у тым ліку й беларускіх, характэрна маляўнічасьць і гратэскавая сацыяльная завостранасьць вобраза цмока.