падканцлер вялікі літоўскі, ваявода падляскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхал Антоні Сапега (10 або 12 сакавіка 1711, Каралявец — 11 кастрычніка 1760, Слонім) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы вялікі літоўскі (1739—1746), ваявода падляскі (1746—1752), падканцлер вялікі літоўскі (з 1752).
Міхал Антоні Сапега (імаверна[2]) | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 10 сакавіка 1711[3] |
Памёр | 11 кастрычніка 1760[3] (49 гадоў) або 12 кастрычніка 1760[4] (49 гадоў) |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Аляксандар Павал Сапега Марыя Крыстына дэ Бецюн |
Жонка | Кацярына Людвіка з Сапегаў Тэкля Ружа з Радзівілаў Аляксандра з Чартарыйскіх |
Дзеці | Ян Сапега[d][5] і Н Сапега[d][5] |
Дзейнасьць | паэт, дзяржаўны дзяяч |
Валодаў Старым і Новым Быхавам, Баркалабавам, Дабоснай, Дзярэчынам, Зэльвай, Луннам, Шкудамі. Быў старостам амсьціслаўскім (з 1757)[6]. Кавалер ордэна Белага Арла (1744).
З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Аляксандра Паўла, маршалка вялікага літоўскага, і Марыі Крыстыны дэ Бецюн. Меў братоў Казімера Лявона, генэрала літоўскай артылерыі, і Юзэфа Станіслава, біскупа камянецкага.
У 1720—1721 гадох навучаўся ў Караляўцы. Абіраўся паслом на соймы 1732 і 1746 гадоў (ад Слонімскага павету[7]), таксама быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу ў 1731 і 1742 гадох. У 1739 годзе атрымаў урад лоўчага вялікага літоўскага.
У 1737—1739 гадох браў актыўны ўдзел у працы камісіі па павелічэньні войска, беспасьпяхова імкнуўся абкласьці падаткам на войска радзівілаўскія «Нойбурскія маёнткі»[8]. Праз удалыя шлюбы значна павялічыў свае маёнткі, наблізіўся да магнацкай партыі Чартарыйскіх («Фаміліі») і стаў адным з найбольш заможных магнатаў Вялікага Княства Літоўскага. У 1746 годзе стаў ваяводам падляскім, у 1752 годзе — падканцлерам вялікім літоўскім.
У 1756 годзе быў адным з ініцыятараў аднаўленьня павятовых попісаў і Генэральнага зьезду Вялікага Княства Літоўскага. У 1757 годзе працаваў над замірэньнем Чартарыйскіх з Радзівіламі, у выніку чаго зблізіўся з апошнімі. Імкнуўся балянсаваць паміж гэтымі дзьвюма групоўкамі.
29 чэрвеня 1733 году ажаніўся з Кацярынай Людвікай (1718—1779), дачкой гетмана вялікага літоўскага Яна Казімера Сапегі (пам. 1730) і Людвікі Апалінскай. У 1745 годзе разьвёўся зь першай жонкай і ў другі раз ажаніўся з княгіняй Тэкляй Ружай (1703—1747), дачкой канцлера вялікага літоўскага Караля Станіслава Радзівіла (1669—1719) і Ганны Кацярыны Сангушкі (1676—1746). У 1748 годзе ў трэці раз ажаніўся з княгіняй Аляксандрай (1730—1798), дачкой кашталяна віленскага і канцлера вялікага літоўскага князя Міхала Фрыдэрыка Чартарыйскага (1696—1775) і Элеаноры Монікі Вальдштайн (1710—1792). Усе шлюбы былі бязьдзетнымі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.