нямецкі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Міраслаў Ёзэф Клёзэ (па-нямецку: Miroslav Josef Klose; нарадзіўся 9 чэрвеня 1978 году, Аполе, Польшча) — нямецкі футбаліст польскага паходжаньня, нападнік. У 2001—2014 гадах выступаў за нацыянальную зборную Нямеччыны. Найлепшы бамбардзір у гісторыі Чэмпіянатаў сьвету з 16-цю забітымі мячамі. Зьяўляецца другім у сьпісе найлепшых бамбардзіраў у гісторыі зборнай Нямеччыне пасьля Герда Мюлера. Чэмпіён сьвету 2014 году.
Міраслаў Клёзэ | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 чэрвеня 1978 (46 гадоў) Аполе, Польшча | |
Рост | 183 см | |
Вага | 82 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1998—1999 1999—2001 2000—2004 2004—2007 2007—2011 2011—2016 |
Гомбург Кайзэрсьляўтэрн-2 Кайзэрсьляўтэрн Вэрдэр Баварыя Ляцыё |
18 (1) 50 (26) 120 (44) 89 (53) 98 (24) 139 (54) |
Зборныя | ||
2001—2014 | Нямеччына | 137 (71) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2024— | Нюрнбэрг |
Кар’еру пачаў у клюбе пятага дывізіёну «Гомбургу» й у свой першы сэзон забіў адзінаццаць гадоў, чым зацікавіў скаўтаў «Кайзэрсьляўтэрну». Спачатку Клёзэ гуляў у другой камандзе клюбу, але потым галоўны трэнэр клюбу Ота Рэгагель заўважыў маладога нападніка й неўзабаве стаў прыцягваць яго да гульняў асноўнага складу. 15 красавіка 2000 году Міраслаў дэбютаваў у складзе клюбу, выйшаўшы на поле на 75 хвіліне хатняга матчу супраць «Айнтрахту», які скончыўся перамогай зь лікам 1:0[1].
2 сакавіка 2004 году Міраслаў падпісаў чатырохгадовы кантракт з чэмпіёнам Нямеччыны клюбам «Вэрдэр»[2][3], які праяўляў цікавасьць да гульца на працягу ўсяго сэзону з-за неабходнасьці знайсьці замену сыхоўшага ў «Шальке-04» Аілтану[4]. Кошт трансфэра склаў 5 млн эўра, заробак гульца — 2,5 млн эўра ў год[2]. Дэбют Міраслава ў новым клюбе адбыўся 6 жніўня ў матчы супраць «Шальке-04», які скончыўся перамогай зь лікам 1:0[5].
26 чэрвеня 2007 году прэзыдэнт мюнхэнскай «Баварыі» Карл-Гайнц Румэніге абвесьціў аб дасягненьні дамоўленасьці з «Вэрдэрам» па пераходзе Клёзэ. Міраслаў падпісаў з клюбам чатырохгадовы кантракт, абыйдучыся «Баварыі» ў 15 мільёнаў эўра. У барацьбе за нападніка мюнхэнскі клюб апярэдзіў такіх эўрапейскіх грандаў, як гішпанская «Барсэлёна» й італьянскі «Ювэнтус».
Улетку 2011 году ў Клёзэ скончыўся кантракт з «Баварыяй». Нападнік і клюб ня здолелі дамовіцца па ўмовах новага кантракта, і ў чэрвені 2011 году гулец пакінуў клюб. Міраслаў падпісаў двухгадовы кантракт з рымскім клюбам «Ляцыё»[6].
З узьлётам кар’еры гулец прыцягнуў увагу прадстаўнікоў адразу двух нацыянальных зборных. У пачатку 2001 году Клёзэ атрымаў запрашэньне выступаць за нацыянальную зборную Польшчы[7]: ейны галоўны трэнэр Ежы Энгель прыехаў у Нямеччыну адмыслова для таго, каб угаварыць маладога нападніка абараняць колеры ягонай каманды. Аднак Клёзэ наадрэз адмовіўся, заявіўшы аб намеры чакаць выкліку ад Рудзі Фэлера. Запрашэньне ў склад нямецкай зборнай не прымусіла сябе чакаць: дэбют Клёзэ ў ейным складзе адбыўся ўжо 24 траўня 2001 году ў Левэркузэне ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату сьвету супраць зборнай Альбаніі. Выйшаўшы на замену, форвард прынёс сваёй камандзе перамогу, забіўшы галавой за дзьве хвіліны да канца гульні (2:1).
Вэрдэр
Баварыя
Ляцыё
Нямеччына
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.