нямецкі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Нюрнбэрг» (па-нямецку: 1. FC Nürnberg) — нямецкі футбольны клюб з гораду Нюрнбэргу, які месьціцца ў фэдэральнай зямлі Баварыі. Заснаваны ў 1900 годзе. Дзевяціразоы чэмпіён Нямеччыны (1920, 1921, 1924, 1925, 1927, 1936, 1948, 1961, 1968), уладальнік Кубка Нямеччыны (1935, 1939, 1962, 2007). Ён быў заснаваны 4 траўня 1900 году групай з васямнаццаці юнакоў, якія сабраліся ў мясцовым пабе пад назовам «Burenhütte», каб сабраць каманду для гульні ў футбол, а ня рэгбі, бо на той час новая ангельскія гульня станавілася ўсё больш папулярнай. Сёньня клюб мае ў сваім складзе каманды па боксе, гандболе, хакеі на роліках і каньках, плаваньні, лыжах, тэнісе.
Нюрнбэрг | |||||
Поўная назва | 1. Fußball-Club Nürnberg Verein für Leibesübungen e. V. | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 4 траўня 1900 | ||||
Горад | Нюрнбэрг, Нямеччына | ||||
Стадыён |
Франкенштадыён Умяшчальнасьць: 48 548 | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Бундэсьліга 2 | ||||
· 2023—2024 | 12 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы fcn.de (ням.) (анг.) fcn.de (ням.) |
Каманда гуляе свае хатнія матчы на стадыёне «Франкенштадыён», які знаходзіцца ў камунальнай уласнасьці. Раней да 1990 году стадыён быў вядомы ён «Гарадзкі стадыён». Ён зьяўляецца хатняй арэнай клюбу з 1963 году[1] й у цяперашні час мае ўмяшчальнасьць у 48 553 гледачы пасьля апошняга пашырэньня стадыёну падчас зімовай паўзы ў сэзоне 2009—2010 гадоў[2].
Стадыён быў пабудаваны ў 1928 годзе й быў вядомы як «Штадыён дэр Гітлерюгенд» з 1933 па 1945 гады. Першапачатковая ёмістасьць была роўная 40 000 гледачам, але ў 1965 годзе ўмяшчальнайсьць была павялічана да 65 000 гледачоў, а затым на стадыёне ў 1967 годзе адбыўся фінальны матч Кубка Чэмпіёнаў 1967 году, дзе сустракаліся «Баварыя» й «Рэйнджарз». Перамогу ў матчы атрымалі нямецкія футбалісты з «Баварыі» зь лікам 1:0. У наступным арэна была адрамантавана да чэмпіянату сьвету 1974 году й яшчэ нядаўняе пашырэньне дазволіла ёй прыняць 45 000 гледачоў у чатырох матчах папярэдняга раўнда і аднаго матчу стадыі 1/16 фіналу Чэмпіянату сьвету па футболе 2006 году.
«Франкештадыён» з 2006 году носіць камэрцыйную назву «EasyCredit Stadium» па дамоўленасьці зь мясцовым банкам. Большасьць фанатаў выступала з прапановай перайменаваньня стадыёна ў гонар Макса Морляка, але яны павінны чакаць па крайняй меры шэсьць гадоў, каб гэта адбылося, бо паводле дамоўленасьці менавіта такі пэрыяд стадыён будзе мець камэрцыйную назву.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.