шатляндзкі футбольны клюб з Глазга From Wikipedia, the free encyclopedia
«Рэ́йнджарз» (па-ангельску: Rangers Football Club) ― шатляндзкі футбольны клюб з Глазга. Клюб мае мянушкі the Gers, Teddy Bears і, акрамя таго, Light Blues. Часам клюб называюць «Глазга Рэйнджарз», але слова Глазга ніколі не прысутнічала ў афіцыйным назове клюбу[2]. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Айбракс», які зьмяшчае 50 817 гледачоў, стадыён знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Глазга.
Рэйнджарз | ||||||
Поўная назва | Rangers Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | люты 1872 | |||||
Горад | Глазга, Шатляндыя | |||||
Стадыён |
Айбракс Умяшчальнасьць: 50 817 | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | |||||
· 2023—2024 | 2 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы rangers.co.uk (анг.) |
«Рэйнджарз» 55 разоў перамагаў у нацянальным чэмпіянаце: больш, чым хто-небудзь зь іншых клюбаў у сьвеце. 28 разоў станавіўся ўладальнікам Кубку лігі Шатляндыі, больш чым хто-небудзь у Шатляндыі, і 34 разы перамагаў у Кубку Шатляндыі. У 1961 годзе «Джарз» дайшоў да фіналу Кубку ўладальнікаў кубкаў, стаўшы такім чынам першым брытанскім клюбам дасягнуўшым фіналу эўрапейскіх кубкаў. У 1967 годзе клюб зноўку трапіў у фінал таго ж самага кубка, але таксама атрымаў паразу. І толькі ў 1972 годзе гэты трафэй знайшоў сваё месца ў клюбнай калекцыі. Акрамя таго ў 2008 годзе клюб дайшоў да фіналу Кубка УЭФА.
Клюб традыцыйна падтрымліваецца пратэстантамі й прыхільнікамі уніі з Ангельшчынай (юніяністы). Галоўным супернікам клюбу зьяўляецца «Сэлтык», тандэм двух клюбаў вядомы як Старая Фірма (Old Firm), гульні паміж гэтымі камандымі маюць назоў ― дэрбі Глазга.
Чацьвёра заснавальнікаў клюбу ― браты Мойзэс і Пітэр Макнэйл, Пітэр Кэмпбэл і Ўіліям Макбіт ― стварылі футбольную каманду й далі ёй назоў па першым ўбачаным назове ў кніжцы[3]. У траўні таго ж году прайшла першая гульня клюбу супраць каманды Callander F.C. на грамадзкім пляцы Glasgow Green, гульня скончылася зь лікам 0:0. Афіцыйнай датай заснаваньня клюбу лічыцца 15 ліпеня 1873 году, калі клюб правёў свой першы штогадовы сход. У 1877 годзе клюб дайшоў да фіналу Кубка Шатляндыі. Першае ў гісторыі дэрбі Старой Фірмы сталася ў 1888 годзе, у год заснаваньня «Сэлтыку». «Рэйнжарз» атрымалі паразу зь лікам 5:2. У сэзоне 1890―1891 гадоў «Джарз» стаў адным зь дзесяці ўдзельнікаў сфармаванай шатляндзкай футбольнай лігі. К гэтаму часу «Рэйнджарз» ужо гуляў на «Айбракс».
Ня здолеўшы атрымаць пагадненьня з крэдыторамі 14 чэрвеня 2012 году клюб быў вымушаны пачаць працэс банкруцтва[4]. Ягоныя актывы былі прададзеныя новай кампаніі, Sevco Scotland Ltd, якая ў далейшым была перайменаваная ў Rangers Football Club Limited[5]. Пасьля клюб быў зноўку далучаны да Шатляндзкай футбольнай асацыяцыі, прыняўшы шэраг ўмоваў, як то аднагадовую забарону на трансфэры. Заяўка на ўдзел у шатляндзкай Прэм’ер-лізе была адхіленая[6], у дадатак да гэтага было вырашына разьмясьціць «Рэйнджарз» у ніжэйшым дывізіёне на пачатку сэзону 2012―2013 гадоў, а ня ў першы дывізіён, як спачатку плянавался[7].
|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.