From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Ян Нарушэвіч (? — 16 красавіка 1575) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (з 1562), падскарбі земскі літоўскі (з 1566).
Герб Вадвіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | невядома |
Памёр | 16 красавіка 1575 |
Род | Нарушэвічы |
Бацькі | Павал Нарушэвіч |
Жонка | Барбара з Кунцэвічаў |
Дзеці | Мікалай, Ян, Крыштап |
Валодаў Хомскам і Жаберам у Пінскім павеце, маёнткамі ў Троцкім павеце і Жамойці. Быў старостам ваўкавыскім (1556), пазьней маркаўскім і мядзельскім.
З шляхецкага роду Нарушэвічаў гербу Вадвіч, сын Паўла. Меў брата Станіслава.
З 1544 году навучаўся ў Кракаўскай акадэміі. Служыў Жыгімонту Аўгусту. У 1558 годзе атрымаў урад каралеўскага сакратара. Быў адным з ініцыятараў валочнай памеры ў Літве. У 1554—1555 гадох праводзіў яе ў Берасьцейскім старостве, да 1560 году — у прыдняпроўскіх воласьцях (Гомель, Магілёў, Амсьціслаў, Ворша, Сьвіслач, Мазыр, Бабруйск, Крычаў).
Належаў да магнацкай апазыцыі Люблінскай уніі (1569 год), выступаў за права ВКЛ мець свае законы і склікаць асобныя соймы пры агульным з Польшчай абраньні караля і разьвязаньні пытаньняў абароны і замежнай палітыкі на супольных соймах. Па сьмерці Жыгімонта Аўгуста выступаў за кандыдатуру сына гаспадара Маскоўскай дзяржавы Фёдара Іванавіча на сталец Рэчы Паспалітай, падпісаў элекцыю Генрыка Валезы[1].
Ажаніўся з Барбарай Кунцэвіч, зь якой меў сыноў Мікалая, Яна, Крыштапа.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.