Мідыя
гістарычны рэгіён / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мі́дыя — рабаўладальніцкая дзяржава ў паўночна-заходняй частцы Іранскага нагор’я. Існавала ў VII[1]—VI стст. да н. э. Сталіца: г. Экбатана.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/4/47/Median-empire-600BCE.png)
У часы праўленьня цара Кіяксара (625 ці 624—584 да н. э.) Мідыя была найбольшай дзяржавай Старажытнага Ўсходу. Заваявала Манэйскае царства (Ману), Урарту, у саюзе з Бабілёніяй разграміла Асырыю. У 550 ці 549 да н. э. была заваяваная пэрсамі і ўвайшла ў склад дзяржавы Ахемэнідаў.