From Wikipedia, the free encyclopedia
Мужыцкая праўда — першая рэвалюцыйна-дэмакратычная ґазэта ў Беларусі й першая ґазэта на беларускай мове (лацінкай)[1], якая выдавалася Кастусём Каліноўскім у ліпені 1862 — чэрвені 1863 году. Агулам выйшла 7 нумароў, кожны зь якіх пачынаўся з звароту да моладзі «Dzieciuki!», а зачыняўся подпісам «Jaśko haspadar z pad Wilni» і коштам: «Kasztuje hroszy 5» (акрамя №6, які каштаваў 6 грашоў). Выкрывала каляніяльную палітыку ўладаў Расейскай імпэрыі, тлумачыла сытуацыю ў краіне, выкрывала падман царскага маніфэсту аб скасаваньні прыгону, заклікала сялянаў да змаганьня.
Мужыцкая праўда лац. Mužyckaja praŭda | |
Тып | ґазэта |
---|---|
Фармат | аркуш паперы |
Выдавец | Кастусь Каліноўскі, Фэлікс Ражанскі, Станіслаў Сангін, Валеры Ўрублеўскі[1] |
Рэдактар | Канстанцін Каліноўскі, Валеры Антоні Ўрублеўскі, Фэлікс Ражанскі і Станіслаў Сангін |
Заснаваная | 1862 |
Закрытая | чэрвень 1863 |
Мова | беларуская (лацінка) |
Мужыцкая праўда ў Вікісховішчы |
У чацьвертым нумары «Мужыцкай праўды» Кастусь Каліноўскі сфармуляваў ідэю дэмакратычнай народнай дзяржавы[2]:
…не народ зроблены для ўраду, а ўрад для народу. | ||
У кастрычніку 1862 году ў час канфлікту з палякамі паўстаў нумар «Мужыцкай праўды», які аднак зь нейкіх прычынаў не надрукавалі (у 1989 годзе ў віленскім касьцёле Сьвятога Францішка Азіскага знайшлі рукапісны дакумэнт пад назвай «№6 Мужыцкая праўда»). Гэты варыянт лічыцца ўнікальным і вылучаецца з усяе сэрыі, бо тлумачыць сялянам, як раней называлася іхная краіна і якую назву мае тутэйшы народ[3][4]:
Вы, дзецюкі, пэўне ня ведаеце, хто вы такія, як называецца гэта зямля, на якой нашы бацькі жылі <...> Зямля наша зь вякоў вечных называецца літоўская, а мы то называемся літоўцы. | ||
Адзначаецца, што Кастусь Каліноўскі менаваў свой родны край (ён нарадзіўся на Гарадзеншчыне) «Літвой»: «„край наш няшчасны“ — Літва»[5]. Тым часам сучасьнікі называлі Каліноўскага адным з найбольш «высакародных мужоў Літвы», у жамойцкіх песьнях ён выступае як «кароль Літвы»[5]. «Літоўскім народам», для якога адрасаваў Каліноўскі «Мужыцкую праўду», называў беларусаў паўстанец Юры (Ежы) Кучэўскі-Порай[6][5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.