From Wikipedia, the free encyclopedia
Мо́ршын (па-ўкраінску: Моршин) — места ў Львоўскай вобласьці Ўкраіны. Плошча 24 км². Насельніцтва 6064 чал. (1 студзеня 2012).
Моршын | |||||
укр. Моршин | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1482 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Львоўская | ||||
Раён: | Моршынскі гарадзкі савет | ||||
Плошча: | 24 км² | ||||
Вышыня: | 337 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | 6064 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 252,67 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовыя індэксы: | 82482, 82483 | ||||
КОАТУУ: | 4610700000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°9′18″ пн. ш. 23°52′21″ у. д. | ||||
Моршын | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.morshyn-rada.gov.ua/ |
У 1878 годзе ў Моршыне адчынілі «Ўстанову для лячэння грудных хваробаў», што паклала пачатак кліматычнаму курорту. У 1879 годзе тагачасны ўласьнік курорта Баніфацы Штылер ачысьціў першыя 2 шахтавыя калодзежы зь мінэральнай вадой. У 1881 годзе прафэсар Львоўскага ўнівэрсытэту В. Радзішэўскі правёў хімічны аналіз першай крыніцы. Павышанае ўтрыманьне сульфатна-магнавых соляў у мінэральнай вадзе сталі выкарыстоўваць для адновы пашкоджаных вузаў печані, зьняцьця запаленьня жоўцевыводных шляхоў, паляпшэньня пячоначнага крыватоку і нармалізаваньня абмену рэчываў. Жаўцягонным, мачагонным і слабільным дзеяньнем мінэральнай вады сталі лячыць захворваньні органаў страваваньня, мочавыводных шляхоў і алергію. За 2011 год у Моршыне аздаравілася звыш 30 000 чалавек, зь іх найбольшы лік замежнікаў склалі жыхары Беларусі. На 2012 год санаторна-курортны комлекс «Моршынурорт» налічваў звыш 1300 супрацоўнікаў, працаваў круглы год і ўлучаў 5 санаторыяў, бальнеалякарню, лекавальна-дыягнастычны цэнтар і палац культуры. Тэрмін лячэньня складаў ад 18 да 21 дня. Санаторыі прапаноўвалі адна- і 2-пакаёвыя нумары ад ашчадных да раскошных[2].
Паказаньнямі да лячэньня мінэральнай вадой служылі хранічныя запаленьні печані (гепатыт) і жоўцевага пухіра (халецыстыт), неабвостранае запаленьне падстаўнікавай залозы (панкрэатыт), парушэньне рухавасьці (дыскінэзія) жоўцевыводных шляхоў і кішачніка, хранічнае запаленьне страўніка (гастрыт), язвавая хвароба страўніка і 12-палай кішкі ў стане паслабленьня, хранічныя запаленьні тоўстай (каліт) і тонкай кішак (энтэракаліт), хваробы апэраванага страўніка і абмену рэчываў (атлусьценьне, цукровы дыябэт і мачакіслы дыятэз), спадарожныя хваробы: астэахандроз (адкладаньне соляў), мачаплоцевыя хваробы (у тым ліку плоцевыя разлады), нэўроз і апрамененасьць, у тым ліку ў выніку Чарнобыльскай катастрофы. Лячэньне на курорце ўлучае: мінэральныя ванны і душ, кішачнае арашэньне, гінэкалягічнае арашэньне і спрынцаваньне, гразелячэньне, масаж (звычайны, гінэкалягічны, падкарэньніцы, падводны душ-масаж, расслабляльны), інгаляцыі (алейная, з адварам лекавай травы, мінэральна-эўкаліптавы аэразоль). Штодзённае лячэньне ўваходзіла ў цану пуцёўкі. У аптэках таксама прадавалі рапу (мінэральны канцэнтрат)[2].
1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2012 |
---|---|---|---|---|---|
3343 | 6098 | 7378 | 9158 | 6482 | 6064 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.