From Wikipedia, the free encyclopedia
Я́звавая (ве́радная[1]) хваро́ба — утварэньне язвы ў страўніку або 12-перснай кішцы праз заражэньне гэлікабактэрыяй, што перадаецца ад бактэрыяносьбіта са сьлінай і пацалункамі, праз брудныя посуд і садавіну. Ад хваробы пакутуе 8—10% людзей у сьвеце. Узровень заражэньня ў Беларусі дасягае паловы насельніцтва. Найперш закранае 30—50-гадовых. Ускладненьне хваробы выклікае пэрытаніт, рак і звужэньне страўніка або 12-перснай кішкі, што ўяўляе сьмяротную пагрозу.
Прадухіленьню хваробы спрыяюць моцны імунітэт і выкарыстаньне чыстага посуду, 5-разовае штодзённае харчаваньне. Дабратворна ўзьдзейнічаюць адваранае мяса і рыба, яйка ўсьмятку, малако, тварог, вараная і тушаная гародніна ды ў выглядзе пюрэ, паравое суфле, запяканка, каша, кісель, жэле, печаныя яблыкі, мінэральная лугавая вада бяз ґазу, макароны, чэрствы белы хлеб, сок сьвежай капусты, морквавы і бульбяны сок, мёд, сок алоэ, абляпіхавы алей, адвар і сок трыпутніку. Тэмпэратура прыгатаванай ежы мае быць блізкай да тэмпэратуры цела. Выключэньню зь ежы падлягаюць наварыстыя мясныя, рыбныя і грыбныя булёны, вяндліна і смажаныя стравы, саленьні і марынады, сырая гародніна, вострыя прыправы, цыбуля, часнык, цытрусавыя, чорны хлеб, выпечка, марозіва, ґазаваныя фруктовыя напоі, кава і моцная гарбата.
Хваробе спрыяе стрэс у спалучэньні з тытунепаленьнем, ужыцьцё сьпірту, марынадаў і вострых страваў, наяўнасьць хворага ў сям’і і выкарыстаньне шматразовага посуду ў страўнях хуткага харчаваньня, прыём лекаў найперш да ежы (асьпірын, антыкаагулянты(en) і картыкастэроіды)[2].
Хвароба выяўляецца празь пякотку, боль у страўніку пасьля ежы, кіслы прысмак у роце і ваніты[3]. Пры гэтым скура бляднее, выступае халодны пот, пульс замаруджваецца, дыханьне становіцца павярхоўным[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.