раёну Менску From Wikipedia, the free encyclopedia
Маскоўскі раён — адміністрацыйны раён Менску. Месьціцца ў паўднёва-заходняй частцы гораду. Створаны ў 1977 годзе ў выніку кампаніі па разбуйненьні раёнаў гораду. Плошча раёну складае 2,4 тыс. га. Насельніцтва раёну складае 270 тысячаў чалавек.
Маскоўскі раён | |
Герб | |
Гімн | «Песня о Московском районе» |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Беларусь |
Статус | унутрыгарадзкі раён |
Уваходзіць у | Менск |
Улучае | |
Дата ўтварэньня | 8 красавіка 1977 (47 гадоў таму)[1] |
Кіраўнік адміністрацыі | Яўген Воўна |
Насельніцтва (2009) | 270,240 |
Шчыльнасьць | 9008 чал./км² |
Нацыянальны склад | |
Плошча | каля 30 км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 215 м[2] |
Маскоўскі раён у абрысах Менску | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Тэлефонны код | 17 |
Паштовыя індэксы | 220001[3], 220025[3] і 220041[3] |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Штучнае негістарычнае ўтварэньне, межы якога не супадаюць з гістарычнымі мясцовасьцямі Менску[4]. Мае каляніяльную назву, утвораную камуністамі ў рэчышчы палітыкі маскалізацыі Беларусі без уліку мясцовых тапанімічных традыцыяў[4].
45 прамысловых прадпрыемстваў з агульнай колькасьцю працаўнікоў 16,5 тыс. чалавек. Найбуйнейшыя зь іх ААТ «Белмэдпрэпараты», ААТ «Галантэя», заводы «Альмагор» і «Калібр», Менскі камбінат сылікатных вырабаў, СП «Ле-Гранд», СП «Беліта», ТАА «Сівельга».
На 2021 год на праспэкце Дзяржынскага месьцілася рэдакцыя найбольшага ў Беларусі інтэрнэт-выданьня «Анлайнэр», якое вяшчала па расейску.
8 красавіка 1977 г. Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету БССР зацьвердзіў Указ № 1159-ІХ «Аб утварэньні Маскоўскага і Партызанскага раёнаў у г. Менску»[1].
15 ліпеня 1997 году Нацыянальная акадэмія навук Беларусі заснавала прадпрыемства «БелІКО» па вуліцы Рафіева, д. 94 (мікрараён Малінаўка).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.