Марыйцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мары́йцы (саманазва: марий, мары, маре, мӓрӹ) — адзін зь фіна-вугорскіх этнасаў, які традыцыйна пражывае ў Расеі ўздоўж рэк Волга й Кама. Прыкладна палова сучасных марыйцаў цяпер пражывае ў Рэспубліцы Марый Эл, існуюць значныя паселішчы таксама ў Татарстане й Башкартастане.
Марыйцы | |
Агульная колькасьць | каля 600 тысячаў |
---|---|
Рэгіёны пражываньня | Расея — каля 547 605 чал. (2010)[1] Казахстан — 4416 чал. (2009)[2] Украіна — 4130 чал. (2001)[3] Беларусь — 416 чал. (2009)[4] Латвія — 277 чал.[5] Эстонія — 234 (2011)[6] |
Мовы | марыйская, расейская мовы |
Рэлігія | расейскае праваслаўе, марыйская традыцыйная рэлігія |
Блізкія этнасы | іншыя фіна-вугорскія народы |
Марыйцы падзяляюцца на тры асноўныя субэтнічныя групы: лугавыя марыйцы, якія пражываюць на левым беразе Волгі, горныя марыйцы (правы бераг ракі) і ўсходнія марыйцы — апошнія пражываюць у Башкартастане; акрамя гэтых найбуйнейшых групаў існуюць меншыя, якія пражываюць навокал рэгіёнаў буйнейшых. Згодна са зьвесткамі перапісу насельніцтва ў Расеі 2002 году 604 298 чалавек вызначылі сваю прыналежнасьць да марыйцаў, зь іх 18 515 адзначылі сваю прыналежнасьць да горных марыйцаў, 56 119 — усходнія. Амаль 60% марыйцаў пражывае ў сельскай мясцовасьці[7].