Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Мазы́рскі нафтаперапрацо́ўчы заво́д» — адно з двух найбольшых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі, заснаванае ў студзені 1975 году.
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 25 студзеня 1975 (49 гадоў таму) |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Мазыр, Гомельская вобласьць |
Ключавыя фігуры | Віталь Паўлаў, Сяргей Тукач |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | бэнзін, дызэльнае паліва, мазута, бітум, звадкаваны нафтавы газ |
Абарачэньне | 5 805,017 млн рублёў[1] (2017 г.; $2 942,676 млн) |
Апэрацыйны прыбытак | 214,739 млн руб. (2017 г.; $108,855 млн) |
Чысты прыбытак | 185,82 млн руб. (2017 г.; $94,196 млн) |
Лік супрацоўнікаў | 4641 (2016 г.)[2] |
Матчына кампанія | «Белнафтахім» |
Даччыныя кампаніі | УП «Палесьсе-Прамжылбуд», УП «Белфут» |
Аўдытар | ТАА «Грант Торнтан» (Менск) |
Вытворчасьцю заводу зьяўляецца паліва, бітумы, звадкаваныя газы. Завод месьціцца за 20 км на поўдзень ад самога гораду Мазыра — на поўдні Мазырскага раёну (за пасёлкам Міхалкі), куды работнікаў з гораду дастаўляе бясплатны Мазырскі трамвай. Уваходзіць у склад дзяржаўнага канцэрну «Белнафтахім». На 2018 год «Мазырскаму НПЗ» належалі 5 даччыных прадпрыемстваў: цалкам УП «Белфут» і УП «Палесьсе-Прамжылбуд» у Мазыры, УП «Палесьсе-Аграінвэст» у Петрыкаве (Гомельская вобласьць), 98,7% акцыяў мясаперапрацоўчага ЗАТ «Партнэр і К» на паўднёвым захадзе Мазырскага раёну (вёска Козенкі) і 65,47% акцыяў ААТ «Бі энд Бі Іншурэнс» у Менску[1].