Акцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Акцыя (пай[1][2]; франц. action) — каштоўная папера, што выпускаецца акцыянэрным таварыствам і ўвасабляе сабою ўдзел ейнага трымальніку (акцыянэру) у капітале таварыства. Уладальніку акцыі даюцца асаблівыя маёмасныя і асабістыя правы:
- права на атрыманьне дывідэндаў, у залежнасьці ад прыбытку АТ
- права на ўдзел у кіраваньні акцыянэрным таварыствам, галасуючы на агульных сходах акцыянэраў
- права на атрыманьне часткі маёмасьці пасьля ліквідацыі.
Правы рэалізуюцца прапарцыйна колькасьці акцыяў ва ўладаньні акцыянэра.