Мазырскі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мазы́рскі за́мак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Мазыры. Знаходзіўся на беразе Прыпяці, на старажытным гарадзішчы. Існаваў у XV—XVIII стагодзьдзях. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік абарончай архітэктуры | |
Мазырскі замак | |
Мазырскі замак, сучасная рэканструкцыя | |
Краіна | Беларусь |
Места | Мазыр |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Мазырскі замак на Вікісховішчы |
Замак у Мазыры збудавалі ў XV ст. на месцы драўляных фартыфікацыяў XIV ст. У 1520—1530-я гады яго зруйнавалі татары. Каля 1543 году замак аднавілі, ён меў тры гародні. У XVI стагодзьдзі цэнтральную частку места атачылі астрогам. Па перабудове ў 1576 годзе замак меў пяць вежаў. У 1609 годзе ён цалкам згарэў, адноўлены ў 1613 годзе.
У ходзе ваенных дзеяньняў XVII ст. замак неаднойчы разбураўся і паступова прыйшоў y заняпад. У XVIII ст. ён пераўтварыўся ў парадны замкава-палацавы комплекс, які складаўся з драўлянага палаца ў цэнтры і гаспадарчай зоны.
16 верасьня 2005 году на Замчышчы адкрыўся музэй «Мазырскі замак» («гістарычны цэнтар «Мазырскі замак»)[1]. У трох адбудаваных з дрэва вежах знаходзіцца тры экспазыцыі: «Зброевая», «Паляўнічая» і «Адміністрацыйная».
Займаў мыс паміж шырокімі ярамі, якія праразалі высокі карэнны бераг Прыпяці. 4-гранныя вежы мелі па сем баявых ярусаў з падсябіцьцямі, а зьверху накрываліся шатровым дахам. Сьцяна з гароднямі мела два баявыя ярусы і таксама мела падсябіцьці з блянкаваньнем. Дзьве гародні былі прыстасаваныя для жылых мэтаў. На замкавым двары стаяла замкавая царква Сьвятога Спаса, некалькі 3-камэрных дамоў, скарбніца, сьвіраны, піўніца ды іншыя.
Пры дасьледаваньні Замчышча выявілі рэшткі жылой пабудовы XVI ст. з кафлянай печчу, складзенай з гаршковай і каробчатай кафлі, аздобленай геамэтрычным арнамэнтам[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.