украінская пісьменьніца, паэтка From Wikipedia, the free encyclopedia
Лі́на Кастэ́нка (па-ўкраінску: Ліна Костенко; нарадзілася 19 сакавіка 1930 году, Іржышчаў, Кіеўская вобласьць, Украіна) — украінская пісьменьніца, паэтка-шасьцідзясятніца і грамадзкая дзяячка. Ляўрэатка Шаўчэнкаўскай прэміі (1987), Ордэну Ганаровага легіёну (2022)[3].
Ліна Кастэнка | |
укр. Ліна Костенко | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Ліна Василівна Костенко |
Нарадзілася | 19 сакавіка 1930[1][2] (94 гады) |
Сужэнец | Jerzy Pachlowski[d] і Tsvirkunov Basylovitj[d] |
Дзеці | Oksana Pakhlyovska[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, пісьменьніца, дзіцячая пісьменьніца, празаік |
Гады творчасьці | з 1957 году |
Жанр | паэзія, раман і верш[d] |
Мова | украінская |
Узнагароды | |
Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў Васіля і Зінаіды Кастэнкаў[4].
У 1936 годзе сям’я пераехала з Іржышчава ў Кіеў. З 1937 па 1941 год вучылася ў школе № 100, якая знаходзілася ў працоўным пасёлку на Труханавай высьпе, дзе ў той час жыла сям’я. Школа была спаленая ў 1943 годзе разам з усёй вёскай. Гэтаму прысьвечаны верш «Я виросла у Київській Венеції»[4].
Пасьля заканчэньня сярэдняй школы № 123 у Куранёўцы навучалася ў Кіеўскім пэдагагічным інстытуце, а потым у Маскоўскім літаратурным інстытуце імя Горкага, які скончыла ў 1956 годзе[5].
Яна была адной зь першых і найбольш прыкметных сярод плеяды маладых украінскіх паэтаў, якія зьявіліся на мяжы 1950—1960-х гадоў. Пэрыяд так званых «шасьцідзесятнікаў» спарадзіў ва ўкраінскай літаратуры найноўшыя стылі, вымушаў ствараць нешта новае, нетыповае, нешта авангарднае, але, як заўсёды, бязлітасна і максімальна крытычна да тагачаснай улады і рэжыму[5].
У пачатку 1960-х удзельнічала ў літаратурных вечарах Кіеўскага клюба творчай моладзі. Пачынаючы з 1961 г. яе крытыкавалі за «апалітычнасьць», фільм паводле сцэнара Л. Кастэнкі «Дарогай вятроў» быў зьняты з здымачнага пляну[6].
1963 г. — зьнятая з друку кніга вершаў Л. Кастэнкі «Зоряний інтеґрал», зьнятая з набору кніга «Княжа гора»[6].
1968 — пісала лісты ў абарону В. Чарнавола ў адказ на паклёп на яго ў газэце «Літературна Україна». Пасьля гэтага імя Л. Кастэнкі доўгія гады не згадвалася ў савецкім друку. Працавала «ў шуфляду»[5].
З 1986 году Ліна Кастэнка актыўна дасьледуе культуру, народныя звычаі і традыцыі раёнаў Палесься, спустошаных у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Неаднаразова езьдзіла ў зону адчужэньня[7].
У 2010 годзе выйшаў першы раман Л. Кастэнкі — «Записки українського самашедшого»[8]. Раман выклікаў ажыятаж і часовы дэфіцыт яго ў кнігарнях, што прывяло да зьяўлення пірацкіх перавыданьняў. На чэрвень 2011 году агульны афіцыйны наклад рамана склаў 80 тысячаў[9].
Ганаровая прафэсарка Кіева-магілянскай акадэміі, ганаровая доктарка Львоўскага і Чарнавіцкага ўнівэрсытэтаў. Адмовілася ад званьня Героя Ўкраіны.
Сярод перакладнікаў твораў на беларускую мову — Эдуард Акулін, Алесь Бадак, Міхась Скобла[10], Валянціна Аколава, Данута Бічэль, Васіль Вітка, Валянціна Коўтун, Ніна Мацяш, Рыгор Семашкевіч, Янка Сіпакоў, Яўгенія Янішчыц[11].
Сама паэтка перакладала чэшскую і польскую паэзію[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.