Лянгёй (па-француску: Longueuil) — горад у Канадзе, разьмешчаны ў правінцыі Квэбэк, у адміністрацыйным рэгіёне Мантэрэжы. Лянгёй знаходзіцца на паўднёвым беразе ракі Сьвятога Ляўрэнція насупраць Манрэалю. Насельніцтва па стане на 2011 год склала 231 409 чалавек[2], што робіць яго другім паводле велічыні прадмесьцем Манрэаля й пятым паводле колькасьці насельніцтва горадам у правінцыі Квэбэк і дзевятнаццатым паводле велічыні ў Канадзе.
Лянгёй | |||||
франц. Longueuil | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1657 і 1 студзеня 2003 | ||||
Краіна: | Канада | ||||
Правінцыя: | Квэбэк | ||||
Рэгіён: | Мантэрэжы | ||||
Кіраўнік: | Катрын Фурнье[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 15 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Геаграфічныя каардынаты: | 45°30′50.7″ пн. ш. 73°26′16.9″ з. д. | ||||
Лянгёй | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://longueuil.quebec/fr |
Гісторыя
Купец з форту Віль-Мары, Шарль Ле Мойн заснаваў Лянгёй як сэньёрыю ў 1657 годзе. Ягоны сын, Шарль Ле Мойн дэ Лянгёй, пабудаваў форт Лянгёй як сваю ўмацаваную рэзыдэнцыі. Ён быў пабудаваны з каменьня паміж 1685 і 1690 гадамі й меў чатыры вежы[3]. У 1845 годзе сэньёрыя стала прыходам, а ў 1848 годзе атрымала статус вёскі, у 1874 годзе Лянгёй стаўся мястэчкам, а ў 1920 годзе атрымаў статус гораду. Паміж 1961 і 2002 гадамі мяжы гораду павялічыліся ў тры разы, бо ён быў аб’яднаны з суседнімі муніцыпалітэтамі.
Транспарт
Горад зьвязаны з Манрэалем лініяй мэтрапалітэну, мостам і некалькімі аўтобуснымі марштрутамі.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.