![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b3/Lagoon-of-venice-landsat-1.jpg/640px-Lagoon-of-venice-landsat-1.jpg&w=640&q=50)
Лягуна
плыткі вадаём, аддзелены перашкодай ад большага / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лягу́на (па-італьянску. laguna, ад па-лацінску. lacus — возера) — дробны вадаём, аддзелены ад мора вузкай паласой намытага пяску (перасып’ю) або каралавымі рыфамі. Калі ў лягуну ўпадае буйная рака, то вада ў лягуне можа быць амаль прэснай, а яе ўзровень можа перавышаць узровень мора. Такія, напрыклад, Курская й Калінінградзкая затокі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b3/Lagoon-of-venice-landsat-1.jpg/640px-Lagoon-of-venice-landsat-1.jpg)
Тыповы прыклад лягуннага места — Вэнэцыя.
Дзякуючы сваёй абароненасьці лягуны часта зьяўляюцца ўнікальнымі прыроднымі біётопамі. Яны служаць прытулкам для водных птушак, рыб і зьвяроў. Экалягічна важныя лягуны знаходзяцца пад абаронай міжнародных ведамстваў.
На Чорным і Азоўскім марах лягуны завуцца ліманамі.