![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e3/%25D0%259B%25D1%258E%25D0%25B4%25D0%25B2%25D1%2596%25D0%25BA_%25D0%2590%25D0%25B1%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BC%25D0%25BE%25D0%25B2%25D1%2596%25D1%2587._1939.jpg/640px-%25D0%259B%25D1%258E%25D0%25B4%25D0%25B2%25D1%2596%25D0%25BA_%25D0%2590%25D0%25B1%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BC%25D0%25BE%25D0%25B2%25D1%2596%25D1%2587._1939.jpg&w=640&q=50)
Людвік Абрамовіч
польскі гісторык, грамадзкі дзяяч, журналіст, выдавец / From Wikipedia, the free encyclopedia
Людвік Кароль Абрамовіч (5 ліпеня 1879, Масква — 9 сакавіка 1939, Вільня) — польскі гісторык, грамадзкі дзеяч, журналіст, выдавец.
Людвік Абрамовіч | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 5 ліпеня 1879(1879-07-05)[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 9 сакавіка 1939(1939-03-09)[1] (59 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | палітык, гісторык, грамадзкі дзяяч, журналіст, выдавец |
Скончыў Ягелонскі ўнівэрсытэт у Кракаве. 3 1905 у Вільні. 3 1906 супрацоўнік выданьняў «Gazeta Wileńska», «Kurier Wileński». У 1911—1938 рэдагаваў і выдаваў газэту «Przegląd Wileński». У 1925—1939 старшыня Навуковага камітэту садзейнічаньня бібліятэцы Ўрублеўскіх (цяпер Цэнтральная бібліятэка АН Летувы). Быў зьвязаны зь беларускім грамадзка-культурным жыцьцём у Вільні.
У кнізе «Чатыры стагодзі кнігадрукавання ў Вільні, 1525—1925» (Вільня, 1925) пісаў пра дзейнасьць Ф. Скарыны і яго пасьлядоўнікаў.
У кастрычніку 1938 г. друк газэты «Przegląd Wileński» быў спынены з-за хваробы рэдактара Людвіка Абрамовіча, што выклікала ў Вільні моцны розгалас і шкадаваньні нават з боку апанэнтаў. Людвік Абрамовіч памёр 9 сакавіка 1939 году й віленскія газэты надрукавалі пра яго нэкралёгі[2][3][4][5].