Лэстэр Сіці
ангельскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Лэстэр Сіці» (па-ангельску: Leicester City) — ангельскі футбольны клюб з гораду Лэстэр. Чэмпіён Ангельшчыны (2016), чатырохразовы фіналіст Кубка Ангельшчыны і трохразовы ўладальнік Кубка футбольнай лігі. Свае хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Кінг Паўэр», які здольны зьмясьціць 32 312 гледачоў. «Лэстэр Сіці» быў заснаваны ў 1884 годзе як «Лэстэр Фос», гуляючы на пляцоўцы непадалёк ад Фос Роўд. У 1891 годзе клюб пераехаў на стадыён «Філбэрт Стрыт», дзе праводзіў хатнія матчы на працягу 111 гадоў[2], перш чым рушыць на суседні стадыён «Ўолкерз» у 2002 годзе.
Лэстэр Сіці | ||||||
Поўная назва | па-ангельску: Leicester City Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1884 | |||||
Горад | Лэстэр, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Кінг Паўэр Умяшчальнасьць: 32 312 | |||||
Прэзыдэнт | Аяват Шрывадганапрабга[d] | |||||
Кіраўнік | King Power[d][1] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | |||||
· 2023—2024 | Футбольная ліга, 1 месца (падвышэньне) | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы lcfc.com (анг.) |
У сэзоне 2015—2016 гадоў «Лэстэр Сіці» стаў чэмпіёнам Ангельшчыны, дасягнуўшы найвялікшага посьпеху ў сваёй гісторыі. Шэраг газэтаў назваў перамогу гэтага тытулу клюбам як найвялікшы спартовы шок, які меў месца калі-небудзь. У выніку каманда атрымала назву «неверагодныя», на ўзор каманды «Арсэналу» пачатку 2000-х, якія мелі мянушку «непераможныя»[3]. Дагэтуль, найвышэйшым дасягненьнем клюбу было 2-е месца ў сэзоне 1928—1929 гадоў, калі Прэм’ер-Ліга называлася яшчэ першым дывізіёнам. «Лэстэр Сіці» быў далучаны да футбольнай лігі ў 1894 годзе. З 1996 па 2002 гады клюб гуляў у Прэм’ер-Лізе, пасьля чаго некалькі разоў вяртаўся ў найвышэйшы ангельскі дывізіён.