альбанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Ло́рык Ца́на (па-альбанску: Lorik Cana; нарадзіўся 27 ліпеня 1983 году, Джакавіца, СФРЮ) — альбанскі футбаліст, абаронца ці паўабаронца абарочнага пляну. У 2003—2016 гадах выступаў за нацыянальную зборную Альбаніі.
Лорык Цана | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 27 ліпеня 1983[1][2] (41 год) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2005 2005—2009 2009—2010 2010—2011 2011—2015 2015—2016 |
Пары Сэн-Жэрмэн Марсэль Сандэрлэнд Галатасарай Ляцыё Нант |
69 (2) 122 (6) 31 (0) 24 (1) 82 (4) 21 (0) |
Зборныя | ||
2003—2016 | Альбанія | 93 (1) |
Выхаванец юнацкіх камандаў «Лязана» і «Пары Сэн-Жэрмэн».
У дарослым футболе дэбютаваў у 2002 годзе выступамі за «Пары Сэн-Жэрмэн», у якім правёў тры сэзоны, прыняўшы ўдзел у 69 матчах чэмпіянату. Большую частку часу, праведзенага ў складзе францускага клюбу, быў асноўным гульцом каманды. У 2005 годзе перайшоў у клюб «Алімпік» з паўднёвага рэгіёну Францыі гораду Марсэль. З 2009 па 2011 гады выступаў за «Сандэрлэнд» і «Галатасарай». 3 ліпеня 2011 году Цана падпісаў кантракт з італьянскім «Ляцыё», стаўшы пятым гульцом, які далучыўся да клюбу падчас летняга перапынку паміж сэзонамі.
У 2003 годзе дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Альбаніі.
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
«Ляцыё»:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.