Леся Ўкраінка
украінская дзяячка / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ле́ся Ўкраі́нка (па-ўкраінску: Леся Українка; сапраўднае імя — Лары́са Пятро́ўна Ко́сач-Кві́тка, па-ўкраінску: Лариса Петрівна Косач-Квітка; 25 лютага [ст. ст. 13] 1871, Зьвягель, Украіна — 1 жніўня [ст. ст. 19 ліпеня] 1913, Сурамі, Грузія) — украінская паэтка, пісьменьніца, перакладчыца, культурная дзеячка. Пісала ў самых разнастайных жанрах: паэзіі, лірыцы, эпасе, драме, прозе, публіцыстыцы. Таксама працавала ў галіне фальклярыстыкі (220 народных мэлёдыяў запісана зь яе голасу) і актыўна ўдзельнічала ва ўкраінскім нацыянальным руху.
Леся Ўкраінка | |
Леся Українка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Ларыса Пятроўна Косач-Квітка |
Нарадзілася | 13 (25) лютага 1871[1] |
Памерла | 1 жніўня 1913(1913-08-01)[2][3] (42 гады) |
Пахаваная | |
Бацькі | Пётр Антонавіч Косач[d] Алена Пчолка |
Сужэнец | Клімент Васілевіч Квітка[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, перакладніца, пісьменьніца, драматург |
Гады творчасьці | 1884—1913 |
Жанр | драматычная паэма, верш |
Мова | француская мова, украінская мова[5] і расейская мова |
Подпіс | |
Вядомая дзякуючы сваім зборнікам паэзіі «На крылах песень» (1893), «Думы і мроі» (1899), «Водгукі» (1902), паэмаў «Даўняя казка» (1893) і «Адно слова» (1903), драмаў «Баярыня» (1913), «Касандра» (1903—1907), «У катакомбах» (1905), «Лясная песьня» (1911) ды іншых.
Пахаваная ў Кіеве на Байкавых могілках.