From Wikipedia, the free encyclopedia
Лемуравыя (Lemuridae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 5 сучасных родаў і 21 сучасны від[1]. Яны насяляюць толькі Мадагаскар і Каморскія астравы[2][3].
Лемуравыя | |
Lemur catta — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Прыматы (Primates) |
Падатрад | Strepsirrhini |
Сямейства | Лемуравыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Lemuridae Gray, 1821 | |
Члены гэтага сямейства — малыя і сярэднія прыматы. Лемуравыя маюць доўгія хвасты з густой поўсьцю, а таксама тонкія цела і канечнасьці. Шэрсьць мяккая і ваўняная. Некаторыя лемуравыя ярка афарбаваныя з кантраснымі чорнымі, белымі, карычневымі, шэрымі або рыжымі плямамі. Лыч адносна доўгі; вушы кароткія або ўмерана доўгія. Зубная формула: 0–2/2, 1/1, 3/3, 3/3 = 32–36 зубоў[3][2].
Лемуравыя — траваедныя або ўсяедныя, драўняныя і дзённыя, аднак члены групы значна адрозьніваюцца па дыеце і звычках. Некаторыя віды — сацыяльныя, іншыя звычайна адзіночныя[3][2].
Сямейства лемуравыя (Lemuridae)
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.