былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ламачы́[1] — былая вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Судкоўскага сельсавету.
Ламачы лац. Lamačy | |
Дата заснаваньня: | перад 1772 годам |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Хвойніцкі |
Сельсавет: | Судкоўскі |
Насельніцтва: | 0 чал. |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2346 |
СААТА: | 3254816021 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°44′32″ пн. ш. 29°42′38″ у. д. |
± Ламачы |
Найранейшая пакуль згадка сустрэтая ў мэтрычных кнігах уніяцкай Цешкаўскай Раства-Багародзіцкай царквы. Датаваная яна 28-м сьнежня 1772 году[lower-alpha 1], але датычыцца не самога паселішча, а людзей, ад прозьвішча якіх і паходзіць яго назва. Першыя — Купрэй і Марыя, потым Якаў, Хведар, Якім, Мікалай, Сямён Ламачы. Нарэшце, 15 красавіка 1778 году сказана пра хрост сына Івана і Марыны Ламачоў, кумоў Мартына Бычкоўскага і Пелагею Ламачову[lower-alpha 2] «ze wsi Łomaczow»[3]. На той час Ламачы, як і суседнія Кажушкі, належалі да маёнтку Нароўля Яна Мікалая Аскеркі, войскага мазырскага.
Ад часоў другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ламачы — у Рэчыцкай акрузе Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 года ў складзе ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[4]. Пасьля арышту «за клятвопреступление», г. зн. за ўдзел у вызвольным паўстаньні 1794 году, Яна Мікалая Аскеркі, стражніка польнага літоўскага, новым уладальнікам стаў былы пасол Расеі ў Рэчы Паспалітай Якаў Сівэрс. Падчас канфіскацыі, Кажушкі, адзінай прылегласьцю якіх былі Ламачы, выступалі нібыта асобным маёнткам, у якім налічвалася 379 душ[5].
30 чэрвеня 1803 году было складзена, а 13 сакавіка 1806 году зьмешчана да кніг Рэчыцкага земскага суда разьмежаваньне добраў Хвойнікі абозных літоўскіх Караля і Людвікі Прозараў, Тульгавічы харунжага мазырскага Феліцыяна Стоцкага і Барбароў тытулярнага саветніка Андрэя фон Гольста[lower-alpha 3]. Wieś Kożuszki (а, значыць, і Ламачы) у тым дакумэнце выступала, як attinencya Barborowszczyzny, а яе ўгодзьдзі разьмяжоўваліся з грунтамі хвойніцкіх Навасёлак, Тульгавічаў і фальварка Бабчын hrabstwa Brahińskiego[6].
1 верасьня 1816 году маёнтак Нароўля А. фон Гольста, у складзе якога фальварак Кажушкі з аднайменнай вёскай і Ламачы, набыў за суму ў 242 650 рублёў серабром Ігнацый Горват. У 1825 годзе гэтая частка спадчыны нябожчыка Ігнацыя (†1820) дасталася сыну Даніэлю Горвату[7].
У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 43 жыхары вёскі Ламачы заставаліся прыхаджанамі Цешкаўскай Раства-Багародзіцкай царквы[8].
У парэформавы пэрыяд вёска належала да Юравіцкай воласьці. Каля 1864 году маёнткам Нароўля (і фальваркам Кажушкі з Ламачамі) завалодаў Артур, сын Даніэля, Горват[7]. На пачатак 1870 году ў Ламачах — 15 душ зь ліку сялянаў-уласьнікаў, прыпісаных да Кажушкаўскага сельскага таварыства[9]. У сьпісе прыходаў і прычтаў па чатырох благачынных акругах (у межах Рэчыцкага павету) Менскай епархіі на 1876 год Ламачы названыя ў прыходзе Тульгавіцкай Сьвята-Георгіеўскай царквы[10].
Паводле перапісу 1897 году, у Ламачах — 16 двароў, 113 жыхароў[2]. 20 ліпеня 1898 году Артур Горват перадаў права валоданьня маёнткам Нароўля з фальваркам Кажушкі і з Ламачамі сыну Эдварду[7]. У 1909 годзе у вёсцы налічваўся 21 двор, а ў ім — 127 жыхароў[11].
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Ламачы ў складзе Юравіцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[12].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 сьнежня 1926 году Ламачы — у Тульгавіцкім сельсавеце Юравіцкага раёну Рэчыцкай акругі БССР. У 1930 годзе арганізаваныя калгасы «Чырваная Прыпяць» і «Чырвонамайск», працавалі 2 кузьні[2]. З 8 ліпеня 1931 году вёска далучана да Хвойніцкага раёну. З 20 лютага 1938 году — у Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі і прапалі бязь вестак 22 вяскоўцы, 6 чалавек загінулі пад акупацыяй[13].
З 8 студзеня 1954 году Ламачы — у Гомельскай вобласьці. У вёсцы, згодна зь перапісам 1959 году, налічвалася 177 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгасу імя А. А. Жданава з цэнтрам у вёсцы Тульгавічы[2].
Аркадзь Кандрусевіч — беларускі пісьменьнік
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.