Войскі
вайсковы ўраднік у Рэчы Паспалітай From Wikipedia, the free encyclopedia
Войскі (па-старабеларуску: Войский) — ураднік у Польшчы (з XIII стагодзьдзя) і ВКЛ (з XVI стагодзьдзя). У час войнаў, калі шляхта з паспалітым рушаньнем пакідала маёнткі, наглядаў за парадкам у павеце і апекаваў тых, хто застаўся ў маёнтках. У Польшчы войскія былі гродзкія і земскія, у ВКЛ толькі земскія (адзін на павет), якія падпарадкоўваліся старосьце павятовага гораду. Урад войскага ў ВКЛ быў і дыгнітарскім.

Войскімі вялікімі літоўскімі былі:
- Фёдар Богуш (1596)
Урад вакантны (?)
- Габрыэль Кімбар (? — 1744)
- Габрыэль Дамінік Шанкоўскі-Саванеўскі (1.1745 — 1755)
- Адам Мікоша (5.1755 — 1764 — ?)
- Ян Пясэцкі (? — 1767—1783)
- Міхал Залескі (1783 —)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.