Кра́сны — мястэчка ў Расеі, пры ўтоку ракі Сьвіной у Мярэю. Адміністрацыйны цэнтар Красьнянскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 4132 чалавекі. Знаходзіцца за 45 км на паўднёвы захад ад Смаленску, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Гусіна.

Хуткія факты
Красны
лац. Krasny
рас. Красный
Thumb
Thumb
Герб Краснага
Першыя згадкі: 1165
Магдэбурскае права: 6 траўня 1625
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Смаленская вобласьць
Муніцыпальны раён: Красьнянскі
Плошча: 4,49 км²
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 4132 чал.
шчыльнасьць: 920,27 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +7 48145
Паштовы індэкс: 216100
Нумарны знак: 67
Геаграфічныя каардынаты: 54°33′36″ пн. ш. 31°26′6″ у. д.
Красны на мапе Расеі
Thumb
Красны
Красны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Закрыць

Красны — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Смаленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася драўляная Прачысьценская царква, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII стагодзьдзя[1].

Назва

Тапонім «Красны» ўтварыўся ад адпаведнага прыметніка, сынонімам якога зьяўляецца слова прыгожы.

Гісторыя

Раньнія часы

Першы пісьмовы ўпамін пра Красны (Красен) зьмяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1165 годам, калі князь смаленскі Давыд Расьціславіч перадаў горад ува ўдзел пляменьніку Раману, князю віцебскаму.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай

У 1404 годзе Красны далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. З 1508 году места ўваходзіла ў склад Смаленскага ваяводзтва. У 1514 годзе Красны трапіў пад уладу Маскоўскай дзяржавы.

У 1609 годзе Красны вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае. У 1613 годзе Вальны сойм аднавіў Смаленскае ваяводзтва ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, што вызнала Маскоўская дзяржава пры складаньні Дэвулінскага замірэньня 1618 году. Красны ўвайшоў у склад Смаленскага павету. 6 траўня 1625 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту Магдэбурскае права і герб: «у блакітным полі Сьвяты Юрай на кані перамагае Зло»[2]. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Красны захапілі маскоўскія войскі.

Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі

Thumb
Герб 1780 г.

Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Красны апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. На загад маскоўскага гаспадара сюды перасялілі салдатаў зь Люцынскага і Дынабурскага гарнізонаў. Места стала лічыцца «дварцовым» сялом.

У 1776 годзе Красны атрымаў статус места і стаў цэнтрам павету Смаленскай губэрні (у 1796—1802 гадох быў заштатным местам). У 1780 годзе ўлады даравалі Краснаму новы расейскі герб. У вайну 1812 году 3—6 лістапада пад Красным адбылася бітва паміж расейскім і францускім войскам.

У 1849 годзе ў Красным адкрылася першая расейская школа. На 1850 год у месьце было 2 мураваныя, 3 драўляныя грамадзкія і 310 прыватных дамоў. Паводле афіцыйных зьвестак за 1866 год, беларусы складалі 95,39% насельніцтва Красьнянскага павету[3]. У канцы XIX ст. дзеялі 4 царквы, працавалі расейскія 2-клясная меская і 2 прыходзкія вучэльні, земскі шпіталь і 2 аптэкі, штогод адбываліся 3 кірмашы. У гэты час у Красным было 6 прадпрыемстваў, на якіх працавала 6 майстроў і столькі ж работнікаў, апроч якіх было 8 рамесьнікаў і 13 чаляднікаў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, беларусы складалі 90% жыхароў Красьнянскага павету[4].

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Красны абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павету («падраёну») Смаленскага раёну[5]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1922 годзе статус Краснага панізілі да мястэчка. У Другую сусьветную вайну з 1941 да 1943 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У 1985 годзе Красны атрымаў афіцыйны статус працоўнага пасёлку гарадзкога тыпу.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1780 год — 860 чал., зь іх 145 мяшчанаў, 59 купцоў, 13 рамесьнікаў (4 шаўцы, 4 краўцы, 5 кавалёў)
  • XIX стагодзьдзе: 1818 год — 773 чал.; 1850 год — 1832 чал.; 1863 год — 2760 чал., у тым ліку 15 каталікоў[6]; 1897 год — 2753 чал. (1338 муж. і 1415 жан.), зь іх 1276 расейцаў (640 муж і 636 жан.), 1273 беларусы (599 муж. і 674 жан.), 27 палякаў (19 муж. і 8 жан.), 11 немцаў (6 муж. і 5 жан.), 156 жыдоў (70 муж. і 86 жан.), 1 муж. татарын і 3 жан. інш.[7]
  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 3483 чал.; 1979 год — 4316 чал.; 1989 год — 5087 чал.; 1991 год — 5,1 тыс.[8]; 1998 год — 5,1 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 4714 чал.; 2005 год — 4,6 тыс. чал.; 2009 год — 4518 чал.; 2012 год — 4309 чал.; 2013 год — 4246 чал.; 2014 год — 4197 чал.; 2015 год — 4150 чал.; 2016 год — 4154 чал.; 2017 год — 4132 чал.;

Інфраструктура

У Красным працуюць сярэдняя і музычная школы, лякарня, дом культуры.

Эканоміка

Найважнейшыя прадпрыемствы Краснага: завод лічыльнікаў электрычных імпульсаў, хлебазавод, ільноперапрацоўчы завод, сыраробны завод, гароднінасушыльны завод, цагельня, жрукарня, філія Смаленскага ВА «Іскра»

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Царква Аўраама Смаленскага (1837)
  • Царква Сьвятога Спаса (1871)

Страчаная спадчына

  • Царква Прачыстай Багародзіцы (XVIII ст.)
  • Царква Сьвятой Кацярыны (1786)

Асобы

  • Валеры Булатоўскі (Нельскі, 1906—1990) — актор, рэжысэр і пэдагог
  • Барыс Эйхенбаўм (1886—1959) — літаратуразнаўца

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.