Копты
эгіпецкія хрысьціяне From Wikipedia, the free encyclopedia
эгіпецкія хрысьціяне From Wikipedia, the free encyclopedia
Копты (ад грэц. αιγυπτος — эгіпцянін, па-арабску: قبط, мн. л. араб. أقباط) — эгіпецкія хрысьціяне, складаюць каля 8-9% насельніцтва Эгіпту, гэта значыць прыкладна 6 млн чалавек (гэтая лічба, магчыма, заніжаная; па іншых дадзеных — каля 8 млн чалавек). Большасьць коптаў вызнаюць хрысьціянства, належаць, галоўным чынам, да Копцкай праваслаўнай царквы з ліку дахалкідонскіх цэркваў. Частка коптаў (каля 100 тыс. чалавек) належыць да Копцкай каталіцкай царквы.
Копты | |
Марыя Эгіпецкая • Бутрас Бутрас-Галі • Эстэр Фанус • Сьвяты Маўрыцы Макрам Эбэйд Паша • Мэрыям Георг • Павал Фівейскі і Антоні Вялікі • Кірыл VI | |
Агульная колькасьць | 7 млн |
---|---|
Рэгіёны пражываньня | ~6,5 млн ~0,5 млн |
Рэлігіі | Копцкая праваслаўная царква (97%), Копцкая каталіцкая царква (1,5%) |
Копты — прадстаўнікі аднае з найстарэйшых галінаў хрысьціянства, якія захавалі ў сваёй гісторыі і культуры рысы продкаў з глыбіні стагодзьдзяў, з часоў фараонаў і іхніх падданых.
Як лічаць копты, хрысьціянства ў Эгіпце зьявілася праз іхняга першага патрыярха — апостала-эвангеліста Марка[1].
У VII стагодзьдзі ў Эгіпет уварваліся арабы, якія рэдка выкарыстоўвалі назву «эгіпцянін», пераважна ўжываючы тэрмін «копт». Такім чынам эгіпцяне сталі вядомыя як «копты», а нехалкідонская эгіпецкая царква — Копцкай царквой.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.