горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ко́брынь — места ў Беларусі, на сутоках Мухаўцу, Кобрынкі і канала Боны. Адміністрацыйны цэнтар Кобрынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 53 177 чалавек[1]. Знаходзіцца за 52 км на ўсход ад Берасьця. Чыгуначная станцыя на лініі Берасьце — Гомель. Вузел аўтамабільных дарог на Менск, Берасьце, Пінск, Ковель, Маларыту.
Кобрынь лац. Kobryń | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1287 | ||||
Магдэбурскае права: | 10 сьнежня 1589 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Кобрынскі | ||||
Плошча: | 30,5 км² | ||||
Вышыня: | 147 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 53 177 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1743,51 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1642 | ||||
Паштовыя індэксы: | 225301—225306, 225860 | ||||
СААТА: | 1243501000 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°12′45″ пн. ш. 24°21′24″ у. д. | ||||
± Кобрынь | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://kobrin.by/ |
Кобрынь — магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны, колішняя сталіца ўдзельнага княства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі барока манастыр Сьвятога Спаса і царква Сьвятога Мікалая (часткова зруйнаваная расейскімі ўладамі ў выніку маскоўскай перабудовы), царква Сьвятых Пятра і Паўла і касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі клясыцызму і забудова гістарычнага Рынку, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Існуе некалькі вэрсіяў паходжаньня тапоніму Кобрынь[2]. На думку географа В. Жучкевіча, назва места ўтварылася ад імя зьніклага народу обраў, які паводле старажытных летапісаў насяляў Заходняе Палесьсе[3]. Згодна зь меркаваньнем І. Сташэўскага тапонім утварыўся праз засваеньне кельцкага імя Кобрунус[4], тым часам А. Трубачоў адкідаў кельцкае паходжаньне як неабгрунтаванае і тлумачыў назву Кобрынь як вынік складаньня прэфіксу -к з стараславянскім -брьние ('бруд')[5].
У пісьмовых гістарычных крыніцах часоў Вялікага Княства Літоўскага места ўпамінаецца вылучна пад назвай Кобрынь, гэтак жа яго называлі мясцовыя жыхары[6]. Цяперашняя афіцыйная назва «Кобрын» — калькаваньне з расейскай мовы.
Першы пісьмовы ўпамін пра Кобрынь як уладаньне князёў ўладзімерска-валынскіх зьмяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1287 году:
Се аз, князь Володимер, сын Васильков, внук Романов, пишу грамоту: дал есмь княгине своей, по своем животе город свой Кобрынь и с людьми, и с данью, како при мне даяли, тако и по мне ать дають княгине моей… | ||
У пачатку XIV стагодзьдзя Кобрынь далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. З 1366 году ён знаходзіўся ў валоданьні вялікага князя Альгерда. У XIV стагодзьдзі на месцы старажытнага дзядзінца і пасаду збудавалі драўляныя замкі (існавалі да канца XVIII стагодзьдзя[7]). У 1404 годзе места стала сталіцай княства, што знаходзілася ў валоданьні Рамана Ратненскага, пачынальніка роду князёў Кобрынскіх. Пад 1465 годам упершыню ўпамінаецца Спаскі манастыр. У 1-й палове XVI стагодзьдзя ў месьце збудавалі касьцёл[7].
У 1519 годзе Кобрынь стаў цэнтрам староства, а ў 1520 годзе — сталіцай павету Падляскага ваяводзтва. З 1532 году места знаходзілася ў валоданьні каралевы і вялікай княгіні Боны Сфорцы, за якой юрыдычна аформілася Кобрынская эканомія і распачаліся мэліярацыйныя працы (канал каралевы Боны)[7]. На 1563 год, паводле рэвізіі, у Кобрыні было 377 двароў; асноўныя вуліцы — Астрамецкая, Балоцкая, Берасьцейская, Пінская, Ратненская, Чаравачыцкая[8]; дзеялі касьцёл, 3 цэрквы, Спаскі манастыр[9]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў места страціла павятовы статус і ўвайшло ў склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.
У 1586 годзе Кобрынь перайшоў да каралевы і вялікай княгіні Ганны Ягелонкі, дачкі Боны Сфорцы і Жыгімонта Старога, якая адрозьнівалася актыўнасьцю ў палітычных і гаспадарчых справах. 10 сьнежня 1589 году яна надала месту Магдэбурскае права, а таксама пячатку і герб: «у срэбным полі выява сьвятых Ганны і Марыі зь немаўлём Езусам на руках»[10]. Ганна асабіста ўручыла жыхарам прывілей, падпісаны нядаўна абраным каралём і вялікім князем Жыгімонтам Вазам. У 1596 годзе Спаскі манастыр прыняў Унію[9].
У пачатку XVII стагодзьдзя ў Кобрыні было больш за 1,5 тыс. жыхароў, каля 500 дамоў[8]. На 1597 год места складалася з асноўнай тэрыторыі і Замухавецкага прадмесьця, налічвала 550 сядзібных пляцаў. У цэнтры быў Рынак з ратушай і 32 пляцамі забудовы[9]. У 1626 годзе адбыўся Кобрынскі сабор[8], пры Спаскім манастыры адкрылася школа[9].
Захавалася сьведчаньне азначэньня жыхароў Кобрыню ліцьвінамі: «литвин… Мартишка з города с Кобрина» (1609—1610 гады)[11].
У другой палове XVII — пачатку XVIII стагодзьдзяў Кобрынь значна пацярпеў ад ваенных канфліктаў і прыйшоў у заняпад. З прычыны страты эканамічнага значэньня ў 1766 годзе яго перавялі ў стан мястэчкаў[12]. У 1784 годзе тут знаходзіўся кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які накіроўваўся на адкрыцьцё Каралеўскага канала. На 1790 год у месьце было 360 дамоў[9]. У 1791 годзе Кобрынь зноў стаў сталіцай павету. 14 верасьня 1794 году расейскія акупацыйныя войскі А. Суворава разьбілі пад Дывінам перадавыя аддзелы паўстанцаў Т. Касьцюшкі і занялі места.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Кобрынь апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам павету[12]. Імпэратрыца расейская Кацярына II падаравала колішняе магдэбурскае места Сувораву.
У вайну 1812 году 27 ліпеня пад Кобрынем расейскія войскі здабылі першую перамогу над арміяй Напалеона. На 1817 год тут было 326 будынкаў, зь іх 4 камяніцы. У 1845 годзе месту даравалі новы, расейскі герб. У 1882 годзе пачаўся рух на лініі Палескае чыгункі Пінск — Жабінка, у Кобрыні зьявілася чыгуначная станцыя. У 1895 годзе пажар зьнішчыў траціну места. У пачатку ХХ ст. у Кобрыні было 25 камяніцаў і 1202 драўляных будынкаў, дзеялі 2 цэрквы, касьцёл, сынагога і некалькі юдэйскіх малітоўных школаў, працавалі павятовая вучэльня, прыходзкая вучэльня з жаночай зьменай, прыватная жаночая 1-клясная вучэльня, жыдоўская жаночая вучэльня і некалькі хедараў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Кобрынь занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Кобрынь абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[13].
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Кобрынь апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павету Палескага ваяводзтва.
У 1939 годзе Кобрынь увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 23 чэрвеня 1941 да 20 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У Кобрыні працуюць 9 сярэдніх, базавая, музычная і 2 спартовыя школы, школа-інтэрнат.
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.
Дзеюць 2 бібліятэкі, 2 кінатэатры, дом культуры.
Плян і забудова Кобрыня маюць шматвекавую гісторыю. Пры ўтоку рэчкі Кобрынкі ў Мухавец у старажытнасьці заклалі першае ўмацаваньне, на якім пазьней збудавалі Верхні і Ніжні замкі. У канцы XVIII—XIX стагодзьдзяў цэнтар Кобрыня забудоўваўся цаглянымі двухпавярховымі жылымі дамамі, ніжнія паверхі якіх прызначаліся для крамаў і майстэрань.
Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
17 верасьня вуліца | Слушная вуліца Базылянская вуліца | Кляштарная вуліца (1921—1939) |
Беларуская вуліца | Рачная вуліца Рэзьніцкая вуліца | Гразная вуліца (1864—1917) Крывая вуліца (1921—1939) |
Дзяржынскага вуліца | Уладаўская вуліца | |
Інтэрнацыянальная вуліца | Ратненская вуліца | Славянская вуліца (1864—1917) Лейбуша вуліца (1939—1941) |
Кастрычніцкая вуліца | Агародніцкая вуліца | Мяшчанская вуліца (1864—1917) Кобрынская вуліца (1921—1939) |
Леніна вуліца | Бабруйская вуліца | Юзэфа Пілсудзкага вуліца |
Матросава вуліца | Прачысьценская вуліца | Школьная вуліца (1921—1948) |
Першамайская вуліца | Пінская вуліца | Усходняя вуліца (1915—1918) 3 мая вуліца (1921—1939) |
Пралетарская вуліца | Берасьцейская вуліца Ганчарская вуліца | Бэрнацкага вуліца (1921—1939) |
Савецкая вуліца | Чаравачыцкая вуліца Берасьцейская вуліца | Легіёнаў вуліца (1921—1934) Браніслава Перацкага вуліца (1934—1939) |
Свабоды плошча | Рынак пляц | |
Суворава вуліца | Губэрніяльная вуліца | Сувораўская вуліца (1864—1917) Рамуальда Траўгута вуліца (1921—1939) Рэвалюцыйная вуліца (1944—1946) |
Чырвонаармейская вуліца | Балоцкая вуліца Гарбарская вуліца | Заводзкая вуліца (1864—1912) Петрапаўлаўская вуліца (1912—1917) Польная вуліца (1921—1939) |
Чырвонагвардзейская вуліца | Касьцельны завулак |
З урбананімічнай спадчыны Кобрыня да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліца Мікольская (яшчэ адна гістарычная назва — Астрамецкая) і пляц Замкавы.
Прадпрыемствы машынабудаўнічай, харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Кобрыня |
---|
|
Кобрынь — цэнтар турызму дзяржаўнага значэньня[23]. Дзее Кобрынскі ваенна-гістарычны музэй імя Суворава (у адбудаванай сядзібе Губэрня), створаны за савецкім часам. Расейскі вайскавод Сувораў атрымаў места ў асабістую ўласнасьць па здушэньні паўстаньня за аднаўленьне незалежнасьці Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.