тэрыторыя, кіраваная князем From Wikipedia, the free encyclopedia
Кня́ства — феадальнае дзяржаўнае ўтварэньне, тэрыторыя ўладаньняў князя, найбольш тыповае для пэрыяду феадальнай раздробненасьці.
Ва Ўсходняй Эўропе першыя княствы ўзьніклі не пазьней за X стагодзьдзе (гл. Полацкая й Кіеўская дзяржавы). У XІІ стагодзьдзі з Кіеўскай дзяржавы вылучыўся шэраг зямель-княстваў, якія ў сваю чаргу драбніліся на воласьці-княствы паміж прадстаўнікамі княжацкага роду Рурыкавічаў, яго асобных галін (гл. Удзельнае княства). У раннавеадальны пэрыяд паняцьце «княства» не ўжывалася, крыніцы фіксуюць толькі «землі» і «воласьці». Называліся княствы па стольных гарадах — Смаленская зямля, Чарнігаўская зямля, Разанская зямля, Суздальская зямля й інш. У позьнесярэднявечны пэрыяд найбуйнейшыя княствы зваліся «вялікімі» (Вялікае Княства Літоўскае).
У Заходняй Эўропе таксама былі княствы (ням.: Fürstentum, фр.: Prіncіpauté і інш.) з часоў феадальнай раздробненасьці, у Нямеччыне так званыя тэрытарыяльныя княствы існавалі да яе аб’яднаньня й утварэньня Нямецкай імпэрыі (1871 г.). Некаторыя княствы захаваліся да найноўшага часу (Ліхтэнштайн, Манака, Сэборга).
У рэгіёне Пэрскага заліва арабскія княствы (эміраты) захаваліся да цяперашняга часу. У Індыі туземныя княствы існавалі да 1950 году.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.