Кіеўская Русь

колішняя ўсходнеславянская дзяржава From Wikipedia, the free encyclopedia

Кіеўская Русь

Кі́еўская Русь — паняцьце, уведзенае ва ўжытак пазьнейшымі гісторыкамі, якое абазначае пэрыяд існаваньня старажытнарускай (усходнеславянскай) дзяржавы Русь ва Ўсходняй Эўропе ад канца IX стагодзьдзя ў выніку пераносу сталіцы з Ладагі ў Кіеў (у 882 годзе князем Алегам) і аб’яднаньня пад уладаю князёў дынастыі Рурыкавічаў большасьці ўсходніх славян, у тым ліку зямель, якія ляжалі на шляху з вараг у грэкі. Гэтая дзяржава праіснавала да захопу Кіева войскамі манголаў.

Хуткія факты
Кіеўская Русь

882—1240
 

 

 

Thumb
Герб
Thumb
Афіцыйная мова царкоўнаславянская
Сталіца Кіеў
Форма кіраваньня
Вялікі князь
манархія
Алег (першы)
Даніла (апошні)
Этнічны склад славяне (русіны), балты, фіна-вугры, цюркі
Канфэсійны склад паганства
праваслаўе
Валюта кіеўская грыўня
Цяпер зьяўляецца часткай Украіна
Беларусь
Расея
Польшча
Закрыць

У Сярэднявеччы Кіеўская Русь мела найбольшую плошчу сярод усіх дзяржаваў у Эўропе, аднак адзінай дзяржавы фактычна не існавала: шматлікія спробы князя Ўладзімера ў канцы X стагодзьдзя зброяй аб’яднаць ўсе ўсходнеславянскія землі ўрэшце скончыліся няўдачай, а Полацкае княства ў зацятым змаганьні адстаяла сваю незалежнасьць[1].

Гісторыя

Да сярэдзіны IX ст. на ўсей тэрыторыі, заселенай усходнімі славянамі, пачалі фармавацца раньнефэадальныя княствы. У канцы IX ст. тут узьнікла палітычнае ўтварэньне — Кіеўская Русь з цэнтрам у Кіеве. Землі крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў на непрацяглы час трапілі ў склад Кіеўскай Русі. Кіеўская Русь была раньнефэадальнаю дзяржаваю, на чале якой стаяў вялікі кіеўскі князь. У склад дзяржавы ўваходзілі асобныя землі на чале з сваімі князямі. Мясцовыя князі знаходзіліся ў васальнай залежнасьці ад вялікага кіеўскага князя. Яны павінны былі зьяўляцца з дружынай на патрабаваньне вялікага князя з мэтай ажыцьцяўленьня ваенных паходаў. Падуладнае мясцовым князям насельніцтва плаціла даніну вялікаму князю кіеўскаму. У той жа час мясцовыя князі карысталіся амаль неабмежаванай уладай у сваіх княствах.

На тэрыторыі Беларусі склаліся два раньнефэадальныя княствы — Полацкае і Тураўскае, якія непрацяглы час уваходзілі ў склад Кіеўскай Русі. Геаграфічнае становішча Полацкага княства стварала спрыяльныя ўмовы дзеля разьвіцьця эканомікі, перш за ўсе гандлю, а таксама абумовіла значэньне княства як аднаго з ваенных фарпостаў Русі. У Полацку існавала мясцовая княская дынастыя. Полацкія князі імкнуліся праводзіць незалежную ад Кіева палітыку. У пачатку XII ст. Полацкае княства ўступіла ў пэрыяд фэадальнае раздробленасьці і распалася на некалькі удзельных княстваў: Полацкае, Менскае княства, Віцебскае княства, Друцкае княства, Ізяслаўскае княства, Лагойскае княства ды іншыя. Другое раньнефэадальнае княства на тэрыторыі сучаснай Беларусі — Тураўскае — утварылася ў канцы IX ст. Тураўскае княства належала то Полацку, то Кіеву ў якасьці часткі вялікакняскіх уладаньняў. У другой палове XII ст. тут усталявалася самастойная княская дынастыя, аднак ужо ў канцы XII — пачатку XIII ст. на тэрыторыі Тураўскага княства ўтварыўся некалькі дробных фэадальных княстваў: Тураўскае, Пінскае княства, Слуцкае княства, Клецкае княства, Дубровіцкае княства.

У пачатку XIII стагодзьдзя пачынаецца экспансія нямецкіх рыцараў-крыжаносцаў у Прыбалтыку. Рыцары захапілі вусьце ракі Дзьвіны і такім спосабам паставілі пад свой кантроль важны для Полацка гандлёвы шлях. Полацкае княства ўступіла ў змаганьне з крыжакамі, абапіраючыся на дапамогу літвы і Ноўгарада. У пачатку XIII ст. з усходу на рускія землі накіраваліся татара-манголы. Беларускія землі засталіся ў баку ад асноўнага кірунку руху татара-манголаў. Летапісы ўпамінаюць пра разбурэньні Берасьця, выкліканыя захопнікамі (аднак горад імі ня быў захоплены), а таксама пра асобныя бітвы з татара-манголамі ў Беларусі.

Культура

Як мяркуюць сучасныя навукоўцы, адзінай этнакультуры на Русі ў XI—XII стагодзьдзях не было[2]. У этнічным пляне імпэрыя Рурыкавічаў была вельмі неаднароднай. Апрача ўсходніх славянаў, яе насялялі балты, фіна-вугры і народы цюркскага паходжаньня.

Агульная пісьмовая мова, ролю якой можна параўнаць з роляй лаціны ў каталіцкай Эўропе, не была этнакансалідуючым чыньнікам[3]. Простая мова жыхароў розных мясьцінаў адрозьнівалася. Напрыклад, як сьведчаць Берасьцяныя граматы, мова жыхароў Ноўгарада ў XI ст. істотна адрозьнівалася ад мовы кіяўлянаў[2].

У культурным сэнсе Кіеўская Русь улучала ў сябе вялікі комплекс лякальных культураў[2].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.