Кашмірская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кашмі́рская мова (саманазва: कॉशुर, کٲشُر, вымаўл. [kəːʃur]) — мова дардзкае групы індаіранскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, распаўсюджаная галоўынм чынам на ўсходзе індыйскага штату Джаму і Кашмір, у кашмірскай даліне[3][4]. Паводле інфармацыі лінгвістычнага даведніку Ethnologue у сьвеце налічваецца каля 7 147 587 носьбітаў мовы, зь іх прынамсі 6 797 587 чал. пражывае ў Індыі[5], блізу 350 000 носьбітаў прадстаўляюць сабою імігрантаў у Пакістане, якія перасяліліся ў краіну пасьля падзелу Брытанскай Індыі[6], пражываючы ў памежных з Індыяй рэгіёнах тэрыторыі Азад Кашмір.
Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...
Кашмірская мова | |
कॉशुर, کٲشُر | |
[[Файл:Koshur.svg|]] | |
Ужываецца ў | Індыі, Пакістане |
---|---|
Рэгіён | Кашмір |
Колькасьць карыстальнікаў |
|
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям'я
|
Афіцыйны статус | |
Дапаможная мова ў | штаце Джаму і Кашмір (Індыя) |
Статус: | 4 Адукацыйны[d][1] |
Пісьмо | пэрсыдзкае пісьмо[d][2], дэванагары[d] і шарада[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | ks |
ISO 639-2(Б) | kas |
ISO 639-2(Т) | kas |
ISO 639-3 | kas |
Закрыць
Кашмірская мова знаходзіцца ў пераліку з 23 моваў, прызнаных фэдэральным урадам Індыі, а таксама мае дапаможны статус у штаце Джаму і Кашмір[5].