From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Красным. Знаходзіцца ў паўночнай частцы колішняга мястэчка, на ўзвышшы на гістарычнай Маладэчанскай вуліцы[lower-alpha 1]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Краснае |
Каардынаты | 54°15′14″ пн. ш. 27°04′33″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Будаваньне | 1908—1912 гады |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы |
Упершыню драўляны касьцёл у Красным упамінаецца ў 1500 годзе як заснаваны вялікім князем Аляксандрам. За часамі вайнs Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў касьцёл зруйнавалі. У 1695 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касьцёл.
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Краснае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1800 годзе на месцы драўлянага пачалося будаваньне новага мураванага касьцёла, асьвечанага ў 1858 годзе. Аднак пры здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі гэты касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы)[1].
У 1905 годзе парафіяне пачалі зьбіраць сродкі на будаваньне новага касьцёла. У 1908 годзе збудавалі дряўляную капліцу і заклалі новы мураваны касьцёл, скончаны ў 1912 годзе. Гэты год зьмясьцілі на фасадзе будынка.
У 1988—1990 гадох будынак касьцёла адрэстаўравалі.
Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 1-вежавая базыліка зь 5-граннай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. У цэнтры галоўнага фасаду 3-ярусная чацьверыковая званіца, умацаваная кутнімі ступеньчатымі контрфорсамі зь пінаклямі і завершаная высокім шпілем. Галоўны ўваход мае выгляд стральчатага партала, над якім разьмяшчаецца круглае акно-«ружа». Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца здвоенымі вузкімі стральчатымі вокнамі, нішамі і ступеньчатымі контрфорсамі ў прасьценках. Двухсхільны дах над алтарнай часткай зь невялікай вежачкай[2].
Унутраная прастора перакрываецца крыжовымі скляпеньнямі на падпружным арках, абапёртых на 4 магутныя пілёны. Нэфы завяршаюцца трыма алтарамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.