Кра́снае[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Вушы. Цэнтар сельсавету Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 2868 чалавек. Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад Маладэчна, на аўтамабільнай дарозе Менск — Маладэчна. Чыгуначная станцыя Вуша на лініі Менск — Маладэчна.
Краснае лац. Krasnaje | |
Від на вёску з пагорка на ўсходзе | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Маладэчанскі |
Сельсавет: | Красьненскі |
Вышыня: | 184 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 2868 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1773 |
Паштовы індэкс: | 222330 |
СААТА: | 6238817061 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°15′0″ пн. ш. 27°3′0″ у. д. |
± Краснае | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Краснае — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.
Назва
Тапонім Краснае ўтварыўся ад адпаведнага прыметніка, сынонімам якога ёсьць слова прыгожы.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Краснае (пад назвай Краснае Сяло) упамінаецца ў 2-й палове XV стагодзьдзя як уладаньне вялікіх князёў. У 1486 годзе паселішча атрымала статус мястэчка. Да 1500 году вялікі князь Аляксандар заснаваў тут касьцёл.
У канцы XV — 1-й палове XVI стагодзьдзяў Краснае стала цэнтрам павету. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка як цэнтар староства ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. На 1765 год тут было 58 двароў, касьцёл, карчма.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Краснае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце. На 1866 год у мястэчку было 60 двароў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Красным было 152 двары, дзеяла царква, працавалі 2 школы, расейская народная вучэльня, пошта, фэльчарскі пункт, 22 крамы і 8 корчмаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Краснае занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Краснае абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Краснае апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Маладэчанскага павету Віленскага ваяводзтва. Мястэчка было сядзібай гарнізону батальёну КАП «Краснае».
У 1939 годзе Краснае ўвайшло ў БССР, дзе ў 1940 годзе атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1954 годзе статус Краснага панізілі да вёскі. На 1972 год тут было 611 двары, на 1997 год — 1216, на 1998 год — 1216. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
- Сядзіба, каля 1900 г.
- Рынак, 1902 г.
- Агульны выгляд, 1916 г.
- Плябанія, 1909 г.
- Касьцёл, 1 траўня 1917 г.
- Станцыя Вуша, 1918 г.
- Народны дом, 1934 г.
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Красным працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Забудова
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
1 траўня вуліца | Маладэчанская вуліца |
17 верасьня вуліца | Радашкавіцкая вуліца |
Савецкая вуліца | Ільлянская вуліца |
Бяз назвы | Рынак пляц |
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Гарадзішча
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1908—1912)
- Могілкі: каталіцкія, юдэйскія
- Царква Покрыва Багародзіцы (1889; мураўёўка)
Галерэя
- Касьцёл, інтэр’ер
- Гарадзішча
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.