Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынак (Вільня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынак — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы Старога Места, на рагу вуліцаў Сьвятога Міхала і Бэрнардынскай[lower-alpha 1]. У будынках дзейнічае Музэй касьцельнай спадчыны. Твор архітэктуры рэнэсансу з элемэнтамі готыкі і барока. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынак | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынак | |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Адрас | Švento Mykolo Street[d] |
Каардынаты | 54°40′58″ пн. ш. 25°17′32″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Архідыяцэзія Вільнюса[d] |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Джавані Батыста Джызлені[d] |
Дата заснаваньня | 1625 |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынак | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынак на Вікісховішчы |
Комплекс Віленскага бэрнардынскага кляштару складаецца з касьцёла, званіцы, кляштарнага корпуса і гаспадарчых пабудоваў, аточаных мурам з брамай. Ад пачатку прызначаўся пад пахавальню роду Сапегаў, тут заховаўся цудоўны абраз Маці Божай Сапежынскай.