![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2e/Vivid.jpg/640px-Vivid.jpg&w=640&q=50)
Карэйская поп-музыка
музычны жанр, які зьявіўся ў Паўднёвай Карэі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Карэйская поп-музыка (кар. 가요 — трансьліт. каё[1]; анг. Korean pop — трансьліт. кей-поп[2]) — музычны жанр, які ахоплівае мноства стыляў поп-музыкі Паўднёвай Карэі[3], уключаючы розныя напрамкі танцавальнай музыкі, электрапоп, гіп-гоп і сучасны рытм-н-блюз.
Карэйская поп-музыка | |
Стылістычнае паходжаньне | танцавальная музыка, электронная музыка, сынці-поп, гіп-гоп, рок, сучасны рытм-н-блюз |
---|---|
Паходжаньне | Паўднёвая Карэя, пачатак 1990-х |
Тыповыя інструмэнты | сьпеў, рэп, драм-машына, ударная ўстаноўка, бас-гітара, клявішныя, фартэпіяна, сэмплэр, сіквэнсэр, сынтэзатар, вакодэр, Auto-Tune; часам выкарыстоўваюцца іншыя інструмэнты, напрыклад, духавыя і струнныя смычковыя |
Папулярнасьць | Усходняя Азія |
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2e/Vivid.jpg/640px-Vivid.jpg)
Паводле аўтара амэрыканскага музычнага часопісу Rolling Stone, уяўляе сабой «сумесь моднай заходняй музыкі і высокаэнэргетычнага японскага попу» і «палюе за галовамі слухачоў пры дапамозе паўторных „цаплялак“, часам на ангельскай мове». «Ідзе па лініі зьмешваньня стыляў, спалучае і сьпеў, і рэп, і робіць асаблівы націск на выступы на сцэне і магутныя візуальныя эфэкты»[2].
Пераўтварылася ў субкультуру, якая карыстаецца папулярнасьцю сярод маладых людзей ва ўсім сьвеце. Дзякуючы Інтэрнэту і даступнасьці лічбавага кантэнту, дасягае неймаверна шырокай аўдыторыі[4].