Карлікавая плянэта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжнародны астранамічны зьвяз (МАЗ), афіцыйная навуковая арганізацыя па астранамічных найменьнях і клясыфікацыі, вызначае ка́рлікавую плянэ́ту як нябеснае цела ўсярэдзіне Сонечнай сыстэмы, якое задавальняе наступным чатыром умовам[1]:
- круціцца па арбіце вакол Сонца
- мае дастатковую масу для таго, каб пад дзеяньнем сіл гравітацыі падтрымліваць гідрастатычную раўнавагу і мець круглявую форму
- не дамінуе на сваёй арбіце (ня можа расчысьціць прастору ад іншых аб’ектаў)
- не зьяўляецца спадарожнікам
Гэты тэрмін быў прыняты МАЗ 24 жніўня 2006 году ў рамках больш дэталёвай клясыфікацыі цел, якія верцяцца вакол Сонца на 3 катэгорыі. Целы, досыць вялікія для таго, каб ачысьціць арбіту вакол сябе, вызначаныя як плянэты, а нядосыць вялікія, каб дасягнуць нават гідрастатычнай раўнавагі малымі целамі Сонечнай сыстэмы. Зыходзячы з азначэньня, катэгорыя карлікавых плянэт зьяўляецца самастойнай катэгорыяй, а не падмноствам катэгорыі плянэт. Таксама тэрмін карлікавая плянэта не ставіцца да іншых плянэтных сыстэм[2].